«Новы час» таксама не атрымаў станоўчага адказу ад «Белпошты» і «Белсаюздрука»
9 сакавіка 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
"Упершыню за шмат гадоў мы атрымалі фармальна не адмоўны адказ, — адзначаюць у рэдакцыі "Новага часу". — У прыватнасці, кіраўніцтва «Белсаюздруку» паведамляе, што наш зварот «прыняты да разгляду», і што па выніках мы будзем «праінфармаваныя дадаткова».
«Белпошта» паведаміла, што праінфармуе рэдакцыю пра збор інфармацыі «з мэтай фарміравання падпісных каталогаў на ІІ паўгоддзе 2017 года» ў трэцяй дэкадзе сакавіка.
«Можна толькі здагадвацца, ад чаго будзе залежыць станоўчы адказ, і чыё слова будзе вызначальным у вырашэнні гэтага пытання. Што ж, пачакаем. Надзея яшчэ застаецца», — гаворыць рэдактар «НЧ» Аксана Колб.
Аналагічныя адказы днямі атрымала і «Газета Слонімская».
Іосіф Сярэдзіч распавёў, за якія выданні ён заступіўся перад Лукашэнкам
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Сяргей Дубавец выдаў кнігу «пра стагоддзе паміж “Нашай Нівай” і “Нашай Нівай”»
21.06.2024
Журналіста Ігара Казмерчака будуць судзіць завочна
14.03.2024
У Вільні адкрылася канферэнцыя, прысвечаная працы беларускіх медыяў
10.09.2024
«Нешта будзе». Івулін і Мелказёраў запусцілі новы падкаст з платным доступам
24.07.2024