• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомель: на двух журналістаў за два дні склалі 11 пратаколаў

    У Гомелі міліцыя жорстка пераследуе журналістаў-фрылансераў. Адразу чатыры пратаколы за незаконны выраб прадукцыі СМІ (ч. 2 арт. 22.9 КаАП) і самаўпраўства (ч. 2 арт. 23.39 КаАП) складзеныя ў Цэнтральным райаддзеле міліцыі ў дачыненні да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.

    Журналіст Кастусь Жукоўскі

    “За апошнія дні мяне выклікалі ў міліцыю, УКДБ, пракуратуру, – распавёў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Жукоўскі. – У Дзень Волі на мітынгу каля Дома культуры таварыства глухіх нейкія асобы ў цывільным спрабавалі зацягнуць мяне ў машыну “для гутаркі”, але мітынгоўцы адбілі, не далі гэтага зрабіць. І ўжо 27 сакавіка начальнік аддзела аховы грамадскага парадку Цэнтральнага РАУС, падпалкоўнік міліцыі Уладзіслаў Шукель склаў на мяне чатыры пратаколы і папярэдзіў, што перадасць іх у суд”.

    Жукоўскі запісваў інтэрв’ю з гомельскімі палітыкамі, якія прапаноўвалі старшыні аблвыканкама зладзіць 25-га сакавіка ў Гомелі і райцэнтрах масавыя мерапрыемствы ў падтрымку непадзельнасці Беларусі, здымаў сюжэт пра збіццё і арышт былога афіцэра міліцыі Уладзіміра Няпомняшчых, які збіраўся ехаць у Мінск на “Марш недармаедаў”, браў інтэрв’ю ў Віталя Юрчанкі. Яшчэ адзін сюжэт быў датычны пагоні супрацоўнікаў ДАІ за самім Жукоўскім, які з напарнікам ехаў у Рэчыцу на масавую акцыю пратэсту.

    Першыя дзве тэмы падпалкоўнікам міліцыі Шукелем кваліфікаваныя як незаконны (без акрэдытацыі ў МЗС) “удзел у вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ, размешчанай у раздзеле “Аб’ектыў” замежнага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”. Два іншыя сюжэты выдаюцца за самаўпраўства, паколькі Жукоўскі, як пазначана ў пратаколе, “фактычна выконваў у адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 1 закона аб СМІ функцыі журналіста замежнага СМІ без акрэдытацыі ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, злоўжываў правамі і абавязкамі журналіста, удзельнічаў у вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ”. За самаўпраўства прадугледжаны штраф да 50 базавых велічыняў альбо нават адміністрацыйны арышт.

    “Усе гэтыя абвінавачванні ў прысваенні нейкіх фунцыяў, у незаконным  вырабе прадукцыі СМІ надуманыя. Я – журналіст-фрылансер, збіраю і распаўсюджваю інфармацыю праз YouTube, сацыяльную сетку. Мне такое права дадзенае нашай беларускай Канстытуцый. І калі нехта з уплывовых інфармацыйных рэсурсаў скарыстоўвае маё відэа, я толькі радуюся: значыць, зрабіў няблага”, – тлумачыць сваю пазіцыю фрылансер Жукоўскі.

    Пратакольны град за журналістыку і за сабаку

    Ларыса Шчыракова на мітынгу 25 сакавіка, Гомель

    Асабліва ўзмоцненыя “знакі ўвагі” з боку міліцыі ў дачыненні да журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай пачаліся, бадай, 18 сакавіка, калі яна сабралася ў Мазыр. У той дзень там адбылася стыхійная акцыя пратэсту супраць “дармаедскага” дэкрэта. Але не на акцыю кіравалася Шчыракова на прыватнай аўтамашыне, а на святочны суботнік – збіралася зняць, як жыхары вуліц Пралетарскай, Няжнова і завулку Першамайскі прыбіраюць супольную дваровую тэрыторыю, а заадно і святкуюць перамогу. Яны выступілі супраць ушчыльнення – не далі будаваць у іх двары на месцы невялікага скверыка панэльны дом.

    На трасе паблізу Рэчыцы аўтамашыну журналісткі спынілі супрацоўнікі ДАІ. Правяралі дакументы, спраўджвалі, ці не скрадзены аўтамабіль, а пасля сталі казаць пра “арыенціроўку”, якая паступіла з Гомельскага раённага аддзела міліцыі ад імя начальніка, палкоўніка Васіля Краўцова.

    І пазначана ў той “арыенціроўцы”, што вышукваецца “жанчына славянкай знешнасці, узрост 35–40 гадоў, сярэдняга целаскладу, адзетая ў куртку белага колеру”. І дадаецца: “Ездзіць меркавана на аўтамашыне “Renault Logan” белага колеру, у рэгістрацыйным нумары прысутнічаюць лічбы 5 і 2”.

    Аказваецца, гэтая жанчына сярэдняга целаскладу западозрана ў крадзяжы грошай у пенсіянеркі Чумаковай з вёскі Раманавічы Гомельскага раёна.

    Пазней Шчыракова з’ездзіла да згаданай пенсіянеркі, дзе і высветліла, што “арыенціроўка” на яе – грубая падтасоўка. І зладжана дзеля таго, каб журналістка не патрапіла ў Мазыр на акцыю “недармаедаў”.

    Увечары 24 сакавіка супрацоўнікі Гомельскага РАУС сцераглі журналістку каля яе дома, каб уручыць позву – 25 сакавіка а 10‑й раніцы быць у райаддзеле міліцыі, а пасля і ў пракуратуры.

    “25 сакавіка – выходны дзень, ніхто не мае права пазбаўляць яго, – кажа Шчыракова. –  Тым больш, што ў мяне былі іншыя планы на гэты дзень. Натуральна, я пайшла на Дзень волі. Пасля акцыі мяне затрымалі ў народным рэстаране “Бацькі” міліцыянты Ігар Новак і Сяргей Касакевіч, адвезлі ў гарадскую пракуратуру. Там мне ўручылі афіцыйнае папярэджанне за супрацоўніцтва без акрэдытацыі з тэлеканалам “Белсат”, падпісанае намесніцай пракурора Ірынай Макарэвіч. Потым павезлі праз увесь горад у Гомельскі РАУС адразу да начальніка аддзела Васіля Краўцова. Той стаў пытацца: “Дзе гэта я ночыла?”

    У міліцыі на Шчыракову склалі напачатку два пратаколы: няяўка па позве і незаконны  выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі ў знешнепалітычным  ведамстве (ч. 2 арт. 22.9 КаАП). Падставай паслужыў сюжэт “Беларускія лякарні ставяць вопыты над пацыентамі”, паказаны на спадарожнікавым тэлеканале “Белсат” (Польшча).

    У дадатак журналістцы выпісалі позву на 26 сакавіка, у нядзелю, зноў быць у міліцыі.

    “У нядзелю ад’ехала я на аўтамашыне ад дома з паўкіламера, як мяне спынілі інспектары ДАІ. Паведамілі, што я ў вышуку – нібыта паводле заявы маёй маці. І сказалі, што мне варта ехаць у РАУС, хоць я і без таго ехала. У райаддзеле міліцыі мяне трымалі блізу чатырох гадзінаў і ўвесь час складалі пратаколы”, – распавяла журналістка.

    Дадаліся яшчэ пяць пратаколаў: зноў за няяўку, а фактычна за спазненне ў міліцыю; за кучу прывезенага і выгружанага на вуліцы каля дома пяску; за адсутнасць рэгістрацыі на сабаку. І новыя два пратаколы  паводле ч. 2, арт. 22.9 КаАП – “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”.  Капітан міліцыі Рустам Цітоў аформіў пратакол за нібыта незаконную працу 25 сакавіка на мітынгу “недармаедаў” каля ДК таварыства глухіх у Гомелі, які быў паказаны на спадарожнікавым тэлеканале “Белсат”.

    Супрацоўнік Рэчыцкага РАУС Сяргей Жураў адмыслова прыехаў у абласны цэнтр, каб таксама скласці на Шчыракову пратакол на падставе ч. 2, арт. 22.9 КаАП – за сюжэт “Дом «на курыных лапках» у Рэчыцы. Гэта форменнае свінства”. І “вінаватая” журналістка ў тым, што, не маючы акрэдытацыі, інтэрв’юявала жыхароў гэтага дома на вуліцы Войкава  і “тым самым удзельнічала ў падрыхтоўцы і распаўсюдзе прадукцыі СМІ, размясціўшы ў раздзеле “Аб’ектыў” замежнага спадарожнікавага тэлеканал “Белсат”.

    “А яшчэ мне прыпісваюць, – дадае Шчыракова, –  што я злоўжывала правамі і абавязкамі журналіста, прадугледжанымі пунктамі 2, 4, 6 артыкула 34 Закона аб СМІ. Спачатку запісалі мяне ў замежныя журналісты, а пасля пералічваюць, што я парушыла”.

    Апошні раз журналістку-фрылансера Шчыракову, якая супрацоўнічае з “Белсатам”, судзілі за ўдзел 12 сакавіка ў мірным сходзе “недармаедаў” у Рагачове. Паводле пастановы старшыні суда Гомельскага раёна Раісы Кавалевіч, журналістка мусіць сплаціць у бюджэт 161 рубель штрафу. Гэта без уліку мінулагодніх буйных штрафаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці