Гарадскі суд пакінуў арышт Баразенку ў сіле. Чакаем журналіста на волі ў нядзелю а 15:10
Мінскі гарадскі суд пакінуў рашэнне ад арышце журналіста тэлеканала “Белсат” Аляксандра Баразенкі на 15 сутак у сіле. 27 сакавіка аператар быў пакараны арыштам за тое, што падчас акцыі у Дзень Волі нібыта нецэнзурна лаяўся.
Аднак відэазапіс з камеры Баразенкі ў момант затрымання яскрава сведчыў пра тое, што нічога падобнага журналіст не рабіў. Нягледзячы на гэта спачатку суддзя Маскоўскага суда Мінска Таццяна Мотыль, а цяпер і Мінскі гарадскі суд прызнаў аператара вінаватым. Сведкамі ў справе выступалі супрацоўнікі мінскага АМАП Міхаіл Варывончык і Арцём Міхалевіч.
Разгляд справы ў Мінскім гарадскім судзе праходзіў без прысутнасці Аляксандра Баразенкі, які адбывае пакаранне на Акрэсціна. Яго інтарэсы прадстаўляла адвакат.
З асуджэннем рашэння ў дачыненні Аляксандра Баразенкі, а таксама іншых журналістаў выступілі многія журналісцкія арганізацыі свету, а Нацыянальны саюз журналістаў Украіны нават звярнуўся з афіцыйным лістом у гэтай справе да Аляксандра Лукашэнкі.
Сябры і калегі збіраюцца сустракаць Аляксандра Баразенку пасля 15-суткавага арышту ў нядзелю а 15:10 ля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна (менавіта такі час пазначаны ў пратаколе).
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» будзе весці на сайце прамую трансляцыю сустрэчы.
Аляксандр Баразенка аб’явіў галадоўку. Напішы ліст журналісту ў турму!
Союз журналистов Украины требует от Лукашенко освобождения журналиста «Белсата»