• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінікульт адмовіўся адмяняць пастанову, паводле якой БАЖ і ПЭН-цэнтр — не творчыя саюзы

    Міністэрства культуры адмовілася адмяніць пастанову № 7 ад 30 студзеня 2017 года, паводле якой ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр не ўвайшлі ў пераклік творчых саюзаў.

    Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на калектыўны зварот БАЖ, Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў, які арганізацыі накіроўвалі 15 сакавіка. Паводле міністэрства, статус творчага работніка, члена творчага саюза, пацвярджаецца творчым саюзам у парадку, устаноўленым менавіта статутам творчага саюза.

    Нагадаем, што ГА “БАЖ”, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” звярнуліся ў Міністэрства культуры з просьбаю патлумачыць, чаму гэтыя арганізацыі не ўвайшлі ў спіс творчых саюзаў. Разам з тым іншыя грамадскія аб’яднанні, сябры якіх займаюцца аналагічнай дзейнасцю, у гэты спіс увайшлі.

    “Згодна з арт. 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Сітуацыя, калі па незразумелых і непразрыстых крытэрах адны з грамадскіх аб’яднанняў былі ўключаны Міністэрствам культуры ў пералік творчых саюзаў, а другія — не, ёсць паказальнікам дыскрымінацыйнага падыходу з боку міністэрства да шэрагу арганізацыяў і іх членаў, якія займаюцца творчай працай, што парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь”, — гаварылася ў звароце ў Мінкульт.

    Тым часам, пакуль ішоў разгляд дадзенага звароту, Міністэрства культуры ўсё ж скарэктавала пастанову №7, вярнуўшы статус творчага саюза Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці