• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву будуць судзіць паводле чатырох пратаколаў

    У чацвер незалежнага журналіста Алеся Ляўчука будуць судзіць разам з жонкай і калегай Міланай Харытонавай. Справы будзе разглядаць Кобрынскі раённы суд. Ранейшыя паседжанні былі перанесеныя.

    «За некалькі дзён да суда Мілане патэлефанавалі з суда Кобрынскага раёну і паведамілі, што адразу будуць разглядаць абодва нашых пратаколы па артыкулах аб незаконным вырабе прадукцыі СМІ ды непадпарадкаванню міліцыі. Мы на сам разгляд не паехалі, нашы інтарэсы прадстаўляў адвакат. У выніку пратакол па 23.4 быў адпраўлены на дапрацоўку, і ўсе нашыя справа будуць разглядацца заўтра», — распавёў »Белсату« Алесь Ляўчук.

    Журналіст на сумняецца, што гэты працэс палітычны, нават самі працаўнікі суда называюць гэту справу «справай апазіцыі».

    «Упэўнены, што калі б мы жылі ў краіне, дзе выконваліся законы, справу бы зачынілі, а на міліцыянтаў, якія нас захапілі, завялі бы крымінальную справу. У нас жа краіна міліцэйскага бязмежжа. Таму такое магчыма. А тут міліцыя з грубымі парушэннямі складае пратакол, потым яго змяняе. Міліцыя запалохвае сведкаў нашага затрымання, знішчае знятае ім відэа. Што тычацца парушэння заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, то гэты артыкул нельга ўжываць да журналістаў, па ім могуць адказваць толькі рэдакцыі. Але і на гэты заплюшчваюць вочы. Пры гэтым мы мы не стварылі аніякі прадукт, ён не быў выраблены, мы яго не распаўсюдзілі. Увогуле аб чым тут можна гаварыць? Але тым не менш не сумняваецца, што заўтра мы атрымаем буйныя штрафы, Лукашэнку трэба карміць сваіх драўляных салдатаў», — дадаў Алесь Ляўчук.

    Журналісты «Белсату» Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава былі жорстка затрыманыя невядомымі людзьмі ў цывільным 18 сакавіка ў Кобрыне. Акрамя таго ў журналістаў сканфіскавалі прафесійную тэхніку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці