• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чым прафесія журналіста можа дапамагчы пісьменніку

    Аўтар кнігі беларускага фэнтэзі "Сем камянёў", пісьменнік і журналіст Аляксей Шэйн сустрэўся з гродзенцамі ў Цэнтры гарадскога жыцця.

    — У свой час я працаваў у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Гэта былі яшчэ 1990‑я гады, адносна вольныя часы. Супрацоўнічаў з газетай “Свабода” Ігара Герменчука, працаваў у агенцтве БелаПАН. Калі журналіст становіцца пісьменнікам, у яго ёсць тое, што яму дапамагае, і тое, што перашкаджае, — распавёў Аляксей Шэйн пра свой досвед пераходу да пісьменніцкай працы.

    У працы пісьменніка перашкаджаюць здабытыя за гады журналісцкага стажу моўныя штампы, публіцыстычнасць, заўсёды трэба сачыць за мовай. А дапамагае ўменне журналіста сябе пасадзіць за стол і пісаць, незалежна ад натхнення. Бо без гэтага пісьменнікам можна і не стаць. Можа быць, можна на нейкіх проблесках натхнення выдаць кнігу, але калі мы кажам пра прозу ў жанры рамана альбо аповесці, то патрэбны журналісцкі падыход — як да прафесіі, да працы.

    Аляксей Шэйн распавёў, што і цяпер час ад часу нешта робіць у журналістыцы як фрылансер. А таксама піша кнігу па гісторыі Беларусі, якая дапаможа распавесці школьнікам пра нашу краіну ў цікавай форме.

    Аляксей адзначае, што ў беларускага фэнтэзі ёсць свае адметнасці, бо жанр пакуль абсалютна не сфармаваны:

    — Гэтых кніжак вобмаль, а кніжак па-беларуску — тым больш. Любы чалавек, які напіша кнігу фэнтэзі па-беларуску, будзе ў нейкім сэнсе тым, хто фармуе жанр. Гэты жанр дазваляе ствараць алюзіі на беларускае жыццё, на гістарычную Беларусь

    Па словах аўтара, асноўнай ідэя кнігі «Сем Камянёў» ёсць каханне, вера і свабода. «Гэта тры рэчы, якіх нам усім не хапае», — гаворыць Шэйн.

    Фота Аляксандра Саенкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці