• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У рэйтынгу свабоды слова Беларусь засталася ніжэй за Расію, Гандурас і Бангладэш

    Міжнародная недзяржаўная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) прэзентавала Сусветны індэкс свабоды слова. Беларусь, па меркаванні экспертаў RSF, засталася на 153-м са 180 месцаў.

    У спробе аслабіць расійскі ўплыў на Беларусь і выйсці з эканамічнага крызісу, рэжым Аляксандра Лукашэнкі спрабуе здабыць кантакты з міжнароднай супольнасцю і сцерці вобраз «апошняга дыктатара Еўропы». Аднак, акрамя вызвалення з турмаў галоўных палітычных вязняў, у краіне нічога не змянілася. Пазаштатныя журналісты, якія працуюць у незалежных СМІ, заснаваных за мяжой, не могуць атрымаць акрэдытацыю і церпяць пераслед з боку судовых органаў, – адзначаюць у сваім дакладзе “Рэпарцёры”.

    Баючыся дэстабілізацыі становішча, звязанага з украінскім крызісам, улады саджалі ў турму як прарасійкіх, так і антырасійскіх блогераў (аўтары «Reg­num» і Эдуард Пальчыс з 1863x.com – рэд.). Нешматлікія журналісты былі арыштаваныя або цярпелі гвалт у 2016 годзе. Але зацішша скончылася ў сакавіку 2017 года, калі беспрэцэдэнтная хваля пратэстаў прывяла да істотнага пагаршэння сітуацыі, – гаворыцца ў дакладзе.

    Сярод суседзяў Беларусі ў рэйтынгу Бангладэш – 146 месца, Расія – 148‑е, Таджыкістан – 149‑е, Дэмакратычная рэспубліка Конга – 154‑е.

    Украіна ў рэйтынгу RSF займае 102‑ю пазіцыю, Польшча – 54‑ю, Літва – 36‑ю, Латвія – 28‑ю пазіцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці