У Кіеве збіраюць подпісы за перайменаванне скверу ў імя Паўла Шарамета
28 красавіка 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Грамадскія актывісты збіраюць подпісы, каб перайменаваць сквер імя Чкалава ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева ў імя Паўла Шарамета.
Падтрымаць ініцыятыву можна тут. Подпісы збіраюць да 1 траўня гэтага года.
Павел Шарамет быў забіты ў цэнтры Кіева 20 ліпеня 2016 года.
Павел Шарамет — беларускі, расійскі і ўкраінскі журналіст тэлебачання, радыё і перыядычных выданняў, у 1990‑х — 2000‑х гадах быў кіраўніком аддзела спецыяльных інфармацыйных праектаў расійскага тэлеканала ОРТ, пасля — «Першага канала» ў Расіі. Апошнія пяць гадоў жыў у Кіеве, працаваў у інтэрнэт-выданні «Українська правда», а таксама на радыё «Вести». Павел Шарамет заснаваў папулярны ў Беларусі інтэрнэт-сайт «Белорусский партизан».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
BYSOL абвясціў збор сродкаў на ўсталяванне помніка Ігару Ледніку
12.03.2024
BYSOL адкрыў збор для журналісткі Валярыны Куставай
09.10.2024
Приостановка членства Белтелерадиокомпании в EBU станет бессрочной
26.04.2024
БАЖ пачаў маніторынг прарасійскай прапаганды на дзяржтэлеканалах Беларусі
06.02.2024