• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «100 словаў на Свабодзе» — гродзенская прэзентацыя

    Гродзенская прэзентацыя кнігі “100 словаў на Свабодзе” адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця. Суаўтарамі кнігі сталі 100 асобаў, якія цягам 2016–2017 гг.. публікавалі свае допісы на сайце "Радыё Свабода". Кнігу прадстаўляў яе складальнік, журналіст і перакладчык Ян Максімюк. Сярод аўтараў кнігі такія вядомыя журналісты і пісьменнікі, як Аляксей Шэйн і Валянціна Аксак, Уладзіслаў Ахроменка і Андрэй Мялешка, Юры Дракахруст і Сяргей Дубавец, Севярын Квяткоўскі і Уладзімір Арлоў.

    — Гродзенская сустрэча была адметная сваёй атмасферай. Калі перад вамі аўдыторыя на 60 чалавек, то немагчыма ахапіць кожны твар. А тут на сустрэчу прыйшлі два дзесяткі чалавек, вы гаворыце і можаце ўбачыць рэакцыю кожнага. Другая мая рэфлексія — на сустрэчу прыйшлі людзі не метрапольныя. Такія, як і я сам. Я жыву пад Прагай на вёсцы. Бо я — чалавек вёскі, чалавек правінцыі. Мне самому падабаюцца рэчы не магутныя і вялікія, а больш утульныя. І ў гэтым сэнсе Гродна для мяне значна больш утульны, чым Мінск, хаця тут і было такое ж надвор’е як у Мінску. Прыйшлі людзі, некаторых з іх я ведаю, з некаторымі супрацоўнічаў у розных літаратурнах праектах, калі яшчэ і не было рубрыкі “100 словаў”. Я маю на ўвазе часопіс “Правінцыя”, два нумары якога я выдаў. Той часопіс ў асноўным абапіраўся на гродзенскіх аўтараў, крышку было беластоцкіх, крышку з Віцебшчыны. Калі я гляджу на беларускія рэгіёны, дык пасля Мінска наймацнейшым літаратурным рэгіёнам і з’яўляецца Гродна, — распавёў Ян Максімюк пра свае ўражанні ад прэзентацыі ў Гродне.

    Ян Максімюк паведаміў, што праект «100 словаў» будзе працягвацца, але пакуль невядомая перыядычнасць выхаду.

    «Магчыма, мы пяройдзем на нейкую меньшую частотнасць. Калі будуць цікавыя тэксты, мы будзем іх публікаваць. За апошнія некалькі месяцаў у мяне раптам сфармаваўся такі “пул” — 20 – 30 аўтараў, якія пісалі рэгулярна. Але за апошні тыдзень, калі мы пачалі актыўна рэкламаваць прэзентацыі кнігі на сайце і ў сацыяльных сетках, дасылаць тэксты пачалі новыя людзі. Так што гэта дае надзею — праект будзе жыць. Нават на гэтай сустрэчы дзве ці тры асобы задэкларавалі, што паспрабуюць напісаць “100слоўе” і даслаць нам. А свежыя аўтары для мяне — гэта найбольш важна, важна, каб праект меў «народны” характар», — расказаў Максімюк.

    Журналіст і пісьменнік Сяргей Астраўцоў падзяліўся сваімі ўражаннямі пра гэтую складанку твораў: «Заўсёды цікава чытаць разнастайныя кнігі, дзе мноства аўтараў, мноства тэкстаў на абсалютна розныя тэмы, каторыя перадаюць розныя пачуцці, розны погляд на жыццё, розны стан душы. Мне таксама блізкая форма ста словаў. Таму што пісьменнік рана ці поздна прыходзіць да такога згушчэння думкі, да канцэнтрацыі тэкста.

    Кожны з гасцей прэзентацыі атрымаў у падарунак асобнік “100 словаў”, а гродзенскія аўтары кнігі распавялі пра свае невялічкія творы, надрукаваныя ў гэтым зборы.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці