Журналісту Яўгену Меркісу прысудзілі яшчэ адзін буйны штраф
5 мая 2017
Сёння ў судзе Савецкага раёна Гомеля ў чарговы раз судзілі журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса. Падставай стала анлайн-трансляцыя побач ІЧУ 31 сакавіка, калі на свабоду мусіў выйсці вядомы гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч.
Яўгена Меркіса асудзілі па артыкуле 22.9 КаАП за «парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».
Суддзя Алена Шайн пакарала журналіста штрафам у памеры 40 базавых велічынь (920 рублёў). Такім чынам, гэта ўжо шосты адміністрацыйны працэс супраць Яўгена з пачатку вясны. Агульная сума штрафаў журналісту сёлета складае 115 базавых велічынь.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Незалежны беларускі фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc аб’явіў пераможцаў. Пра што распавядаюць праекты фіналістаў?
29.10.2024
Прапагандыст з «Мінскай праўды» сцвярджае, што зноў збіраецца наведаць Еўрасаюз
10.01.2024
Па даносе Прыдыбайлы затрымалі 54-гадовую мінскую тыктокерку
25.03.2024
ЕЗ заклікае Google і Facebook прасоўваць незалежныя беларускія медыі
08.01.2024