• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродна: прэзентацыя кнігі «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязні»

    Журналіст "Радыё Свабода" Валеры Каліноўскі прадставіў у Гродне кнігу пра першую амбасадарку Польшчы ў Беларусі Эльжбету Смулкову.

    Выданне мае назву «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязні”. Журналіст пісаў гэтую кнігу амаль 10 год, выданнне складаецца з расповядаў пані Эльжбеты, гісторыі яе навуковай дзейнасці, а таксама распавядае пра працу першай амбасадаркі Польшчы ў Беларусі.

    «Я атрымаў вялікае задавальненне, працуючы над кнігай, шукаючы розныя дакументы, вывучаючы творы пані Эльбеты, размаўляючы з ёю», — распавёў Валер Каліноўскі.

    «У мяне была ўнікальная магчымасць з ёй размаўляць цягам 8 дзён, гэта былі персанальныя лекцыі па беларусістыцы, па беларуска-польскіх дачыненнях. Вялікае задавальненне напісаць пра яе кнігу, рэдагаваць, каб кніга была дакладная і не мела фактычных памылак. Канешне, ёсць невялічкія недакладнасці, бо гэтая кніга фактычна прысвечаная цэламу стагоддзю. Даводзілася звяртацца, напрыклад, у архівы СБУ, каб атрымаць інфармацыю з украінскага катынскага спісу, таксама я звязваўся і з беларускімі дзеячамі. На маю думку, было складана напісаць пра “сібірскі перыяд” пані Эльжбеты. Яна была ў выгнанні 5 год, калі бацьку забралі і забілі ў Катыні. У Сібіры малыя дзеці жылі з матуляй. Эльжбета Смулкова мала памятала і ведала пра той перыяд. Але я ўдзячны маме пані Эльжбеты. Таксама я знайшоў у інтэрнэце шмат кніг пра Нарымскі край, дзе яны і жылі. У першую чаргу кніга пра яе. Гэта не проста размова, гэта — дакумент. Я ганаруся тым, што пані Эльжбета зацвердзіла кожнае слова», — адзначыў Валер Каліноўскі.

    На сустрэчу ў Цэнтр гарадскога жыцця ў Гродна прыйшлі былыя выкладчыкі гродзенскага Купалаўскага ўніверсітэта, студэнты. Кожны жадаючы мог узяць сабе ў падарунак кнігу з гісторыяй пра цікавага чалавека.

    Фота Аляксандра Саенкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці