• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва Украіне юнака асудзілі за прапаганду камунізма ў фэйсбуку

    Жыхар Львова прызнаў віну і атрымаў адтэрміноўку пакарання. Хлопец цягам году выкладваў у сацсетках забароненыя ў сённяшняй Украіне матэрыялы.

    «З мэтай прапаганды камуністычнай ідэалогіі, на працягу мая 2015 — красавіка 2016 распаўсюджваў праз сацыяльную сетку «Face­book» фота і іншыя матэрыялы з сімволікай камуністычнага рэжыму і агульнавядомымі лозунгамі таго часу, што катэгарычна забаронена законам Украіны «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забарона прапаганды іх сімволікі», — паведамляе пракуратура Львоўскай вобласці.

    Улічваючы, што юнак прызнаў сваю віну і садзейнічаў следству, пракуратурай заключана з ім пагадненне аб прызнанні віны. У выніку, суд вырашыў пакараць хлопца тэрмінам 2 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі з выпрабавальным тэрмінам на 1 год.

    Нагадаем, што закон, які асуджае дзейнасць камуністычнага і нацысцкага рэжымаў, а таксама ўводзіць забарону на публічнае выкарыстанне і прапаганду іх сімволікі быў прыняты Вярхоўнай Радай у красавіку 2015 года. Максімальнае пакаранне за парушэнне закона — 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці