• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У суботу ўзнагародзяць пераможцаў журналісцкага конкурсу “Жыццё пад сэрцам”

    У суботу а 17 гадзіне ў гатэлі “Манастырскі” ў Мінску Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў узнагародзіць пераможцаў журналісцкага пралайф-конкурсу “Жыццё пад сэрцам”.

    Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў праводзіць конкурс «Жыццё пад сэрцам» ужо трэці год. Сярод удзельнікаў конкурсу — прафесійныя журналісты, якія працуюць у дзяржаўных і недзяржаўных медыя, рэлігійных выданнях. Таксама на конкурс дасылалі свае матэрыялы і тыя людзі, якія не працуюць у сферы журналістыкі, але захацелі падзяліцца сведчаннем з уласнага жыцця.

    “Для нас прыемна, што сёлета сярод матэрыялаў-удзельнікаў маюцца і відэаматэрыялы,  — падзялілася кіраўнік Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў Вікторыя Чаплева. — Чальцы журы ў гэтым годзе ацэньвалі матэрыялы па новай методыцы: па асобку ацэньваліся журналісцкія характарыстыкі тэксту, наяўнасць сацыяльнага аспекту ў матэрыяле і хрысціянская значнасць. Нам падаецца, што такім чынам матэрыялы можна ацаніць больш аб’ектыўна, улічваючы той факт, што сярод матэрыялаў шмат жыццёвых гісторый”.

    Пасля афіцыйнай часткі для гасцей выступіць Аляксандр Патліс, які сведчыць пра каштоўнасць жыцця не толькі творчасцю, але і ўласным жыццём: вядома, што спявак выхоўвае прыёмнае дзіця. Падчас імпрэзы будзе арганізавана таксама і міні-выстава хрысціянскіх СМІ з нумарамі, дзе былі надрукаваны матэрыялы на тэму “пралайф”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці