• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасля 11 гадоў забароны ў падпіску вярнулася і “Газета Слонімская”

    У падпісны каталог перыядычных выданняў “Белпошты” на другое паўгоддзе 2017 года ўключаныя “Газета Слонімская” і “Оддушина”. Упершыню за 11 гадоў.

    Калі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года “Газету Слонімскую” ў шэрагу іншых недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў пазбавілі падпіскі і магчымасці продажу ў шапіках прадпрыемстваў “Саюздрука”, было адчуванне (прынамсі, у аўтара гэтых радкоў) вялікай крыўды ды несправядлівасці, але і жаданне паказаць і даказаць лялькаводам ад улады, што мы здольныя існаваць і без іх манаполек на распаўсюд СМІ.

    Даказалі. Стварылі сваю сістэму падпіскі і распаўсюду. Газета засталася запатрабаванай у чытачоў і рэкламадаўцаў, развівалася, павялічвалася ў аб’ёме і ў колеры, хоць і згубіла ў накладзе.

    Аднак за апошнія 11 гадоў кардынальна змяніліся спосабы распаўсюду і спажывання інфармацыі. Цяпер рэдакцыя “ГС”, як і многія іншыя рэдакцыі газет, больш інфармацыйнага прадукту стварае для сайта, чым для папяровай версіі сваіх выданняў.

    І вось газету вярнулі ў шапікі “Гроднааблсаюздрука”, а пасля і ў падпіску на пошце… Рыхтуючы ў друк зварот да чытачоў пра падпіску ў паштовых аддзяленнях, злавіў сябе на думцы, што не адчуваю ад таго вялікай радасці.

    Мяркуйце самі. Камплект падпіскі “Газета Слонімская” + “Оддушина” на другое паўгоддзе 2017 года будзе каштаваць на пошце для індывідуальных падпісчыкаў 5,81 рубля на месяц, 17,43 рубля на тры месяцы і 34,86 рубля на паўгода. А цяперашняя рэдакцыйная падпіска каштуе 4, 12 і 24 рублі адпаведна. Як кажуць, адчуваеце розніцу?.. Падпісчык розніцу заўважыць.

    “Мы вымушаныя былі ўзгадніць з “Белпоштай” менавіта такія кошты, бо па ранейшых падпіска была б наогул стратнай для рэдакцыі”, — патлумачыў падаражанне падпіскі для чытачоў выдавец і галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай” Віктар Валадашчук.

    Але адна акалічнасць цяпер дакладна радуе: у нашых распаўсюднікаў, у шапіках “Саюздруку”, у  многіх гарадскіх і сельскіх крамах “Газету Слонімскую” і “Оддушину” можна купіць за 60 капеек.

    Нагадаем, у лютым рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён перадаў кіраўніку дзяржавы спіс дзевяці недзяржаўных перыядычных выданняў, якія не могуць трапіць у тую ці іншую дзяржаўную сетку распаўсюду. Лукашэнка абяцаў вырашыць праблемы з распаўсюдам недзяржаўных СМІ.

    Тыя, хто звярнуўся ў дзяржаўныя сістэмы распаўсюду, сапраўды атрымалі станоўчыя адказы ўпершыню за шмат гадоў.

    Газета «Intex-press» вярнулася ў шапікі

    “Борисовские новости” вяртаюцца ў шапікі «Саюздруку» і гандлёвыя цэнтры

    Упершыню ад 2003 году газэта «Свободные новости» трапіла ў падпіску «Белпошты»

    «Газета Слонімская» ўпершыню за 11 гадоў у кіёсках

    «Новы Час» — у кіёсках Мінска і Мінскай вобласці

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці