• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць актывіста апазыцыі спынілі справу за распаўсюд друкаваных матэрыялаў

    Яшчэ ў сакавіку на яго быў складзены адпаведны пратакол.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/a4249ca7-4b58-4f74-bdf6-f9b20ca7370f_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg

    Тады справа Вадзіма Лявона набыла дэтэктыўны характар. Раённая газэта паведаміла, што яго нібыта затрымлівалі за тое, што незаконна займаўся самагонаварэньнем. Але пазьней высьветлілася, што ў доме ягоных бацькоў рабілі ператрус і знайшлі цэлы архіў «незаконнай друкаванай прадукцыі». Усё гэта адбывалася напярэдадні 25 сакавіка.

    Кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч паведаміў Свабодзе, што тады ў Вадзіма Лявона канфіскавалі папросту старыя ўлёткі, плякаты, кнігі, якія насамрэч ніякай небясьпекі ні для кога ня несьлі.

    Юрась Губарэвіч

    Юрась Губарэвіч

    — Зразумела, што тады гэта была толькі прычына, каб зьбіць актыўнасьць напярэдадні 25 сакавіка. А зь Лявона яшчэ і пазьдзекаваліся, бо прыехалі ў вёску да ягоных бацькоў шукаць нібыта самагон, пазабіралі ягоныя архіўныя паперы. Экспэртызы канфіскаваных папераў, зразумела, ніхто не рабіў, і вось цяпер усю гэтую справу спынілі, хоць ад пачатку было зразумела, што ніякага крыміналу няма. Зрэшты, што казаць пра адміністрацыйную справу, калі заведзеныя крымінальныя справы цяпер таксама спыняюць…

    Сам Вадзім Лявон сказаў Свабодзе, што нават ня ведае прычыны, па якой ягоная справа закрытая, паколькі ніякай афіцыйнай паперы яму на рукі не далі.

    — Мне аддалі мой архіў, які недзе ляжаў у вадзе, усе паперы мокрыя, і самі сказалі, што ніхто яго нават не глядзеў. Зразумела, што ўсё гэта ня што іншае, як беззаконьне. Тады яны захацелі прыехалі і забралі архіў, склалі пратакол, што я нібыта распаўсюджваў незаконна друкаваную прадукцыю і нават не паглядзелі, што ў ёй. Зразумела, што і перад любымі іншымі акцыямі ўсё можа паўтарыцца і ніякія скаргі на гэтыя дзеяньні органаў праварадку ня дзейнічаюць. У мяне проста няма словаў, каб гэта яшчэ нейкім чынам камэнтаваць — прававое бязьмежжа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці