«Радыё Свабода» больш не радыё — скарачаецца каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне, застануцца толькі навіны
24 ліпеня 2017
Адзін з рэдактароў беларускай службы амерыканскага «Радыё Свабода» Франак Вячорка паведаміў, што з мінулага тыдня радыё спыніла выхад шэраг праграм, некаторыя з якіх выходзілі па 15-20 гадоў. Сярод іншага, гэта «Вольная студыя», «Падарожжы Свабоды», «Новая Атлантыда».
«Мы спыняем каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне. Гэта такая стратэгія на агульнае скарачэнне эфіру, застаюцца толькі навіны і адна перадача. Усё чаму? Бо мы пераходзім на іншыя, лічбавыя платформы», — сказаў Вячорка «Нашай Ніве».
Таксама ён дадаў, што фінансаванне вяшчання скарочанае амерыканцамі.
Цяпер «Радыё Свабода» плануе больш увагі надаваць відэа і сацыяльным сеткам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Тэлеграм-канал пра футбол, імаверна, захоплены губазікаўцамі
15.08.2024
Журналіст Анджэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы
21.06.2024
На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта Katolik.life
15.07.2024
Блогера Аляксандра Ігнацюка вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, вымагальніцтве і паклёпе
11.03.2024