Еўрасаюз запусціў сайт, які выкрывае “пракрамлёўскую дэзынфармацыю”
13 верасня 2017
Еўрасаюз запусціў сайт, які выкрывае “пракрамлёўскую дэзынфармацыю” — euvsdisinfo.eu.
Гэты праект рэалізуецца ў рамках кампаніі “ЕС супраць дэзынфармацыі”. Яшчэ вясной 2015 года кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрапейскага саюза для супрацьдзеяння расійскай дэзынфармацыі прынялі рашэнне аб стварэнні “Аператыўнай рабочай групы па стратэгічных камунікацыях”, якая і займалася сайтам. Ён, дарэчы, даступны на трох мовах — англійскай, нямецкай і рускай.
Паведамляецца, што аўтары праекту хацелі б бачыць асноўнай аўдыторыяй euvsdisinfo.eu жыхароў краін, якія ўваходзяць ва “Усходняе партнёрства”, у тым ліку і Беларусі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
В Азербайджане задержали 8 журналистов независимых медиа
05.12.2023
Узлом трансляцый 9 траўня: ва Украіне і Латвіі паказалі маскоўскі парад, а ў Расіі — «забойцаў СВА»
09.05.2024
За антысеміцкі анекдот журналістку ютуб-канала «Живой гвоздь» адхілілі ад эфіру
24.10.2023
Фігурантаў справы аб забойстве нідэрландскага журналіста Пітэра дэ Врыса асудзілі на вялікія тэрміны
13.06.2024