• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «НН» запускае жаночы партал «Наша Ніна». Пяць фактаў

    Сайт NN.by распачаў новы праект для жанчын Nina.nn.by.

    «Ніна» — гэта новы праект «Нашай Нівы», дзе мы збіраем канцэнтрат з навін, арыентаваных найперш на жанчын, хоць і мужчынам, напэўна, будзе што пачытаць", — тлумачыць рэдакцыя

    Пяць фактаў пра новы партал Nina.nn.by 

    1. Гэта першы ў свеце беларускамоўны рэсурс для жанчын. Нарэшце ў беларусак з’явілася ўласная пляцоўка, дзе яны могуць выказваць свае думкі, перажыванні, абмяркоўваць тое, што іх хвалюе. «Нашу Ніву» сёння найперш чытаюць мужчыны — 65 % аўдыторыі. Мы хочам, каб «Нашу Ніну» адкрывалі іх жонкі, сёстры, маці і дочкі.

    Мужчын таксама чакаем у госці: упэўненыя, вам будзе пра што падумаць.

    2. «Ніна» — новы самастойны праект «Нашай Нівы». Ён мае свой сайт, свой лагатып, свой дызайн, свае старонкі ў сацыяльных сетках і нават сваю міні-рэдакцыю.

    Стваральніцы новага рэсурсу — Настасся Роўда і Кацярына Карпіцкая.

    3. Чаму «Наша Ніна»? Так магла называцца каманда «Нашай Нівы» ў Беларускай інтэлектуальнай гульні — спаборніцтве беларускамоўных інтэлектуалаў. Праўда, над цікавай прапановай мы толькі пасмяяліся і назву каманды так і не змянілі (цяпер яна называецца «Дзікі і Лосі»). Калі ж з’явілася ідэя стварыць асобны рэсурс для жанчын, гэты варыянт прыгадаўся адразу: тут і гульня словаў, і прывязка да вытокаў.

    4. Над ажыццяўленнем задумы актыўна працавалі сем чалавек. Гэта журналісты, рэдактары, дызайнеры. Лагатып «Ніны» распрацаваў Міхал Анемпадыстаў. 

    5. Пра што тут пішуць? Прынцып адзін — пра тое, што цікава нашым чытачкам.

    «У нас ужо пыталіся, чаму няма рубрык «палітыка», «эканоміка» і гэтак далей. Мы не лічым, што жанчыну гэта не цікавіць. Але пра ўсё гэта заўсёды можна пачытаць на «Ніве». Калі б мы стваралі мужчынскі праект, прыкладам, «Наша Піва», там таксама не было б ні палітыкі, ні эканомікі», — тлумачаць ў рэдакцыі канцэпцыю «Нашай Ніны».

    «Ніна» — гэткая супержанчына, зборны вобраз беларусак, для якой няма межаў ні ў галаве, ні навокал. З ёй можна пасмяяцца і абмеркаваць вострыя тэмы, ёй можна пажаліцца, у яе можна папрасіць парады ці адказу на любое пытанне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці