• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскіх журналістаў судзяць «канвеерам»

    28 верасня ў судзе Гомельскага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць незалёжнай журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай за відэасюжэт для польскага спадарожнікавага тэлеканалум «Белсат»  пра гаротны стан мясцовага аўтарынка “Асаўцы”. Міліцыя зноў абвінавачвае журналістку ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі  для замежнага тэлеканала — парушэнне часткі 2, артыкулу 22.9 КаАП.

     

    Суду папярэднічаў флэш-моб, які правялі гомельскія дэмакратычныя актывісты ды блогеры. Прысутнічала тут і Наталля Гарачка-Басалыга з Мінску, вядомая тым, што на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах, будучы назіральнікам, дэманстрацыйна ня ўстала і не паціснула працягнутую руку Аляксандру Лукашэнку. Наталля стаяла на флэш-мобе з таблічкай на шыі: “Я —  пятая калона”.

    У самой Ларысы Шчыраковай на шыі вісела таблічка з кардону з надпісам: “Я — нячэсны журналіст”.

    Віну ў судзе Шчыракова не прызнала, заявіла, што паводле Канстытуцыі мае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю: “Не разумею, чаму міліцыя і суды праз пераслед абмяжоўваюць гэтае маё права?”

    Журналістка нават пацікавілася ў сведкі Юрыя Сачыловіча, супрацоўніка  акцыянернага таварыства “Кірмаш”, якому падпарадкаваны аўтарынак, ці аб’ектыўны відэасюжэт?

    Сведка пагадзіўся, што праблемы аўтарынку адлюстраваны праўдзіва. Пагадзіўся, бо ў відэасюжэце ён і сам распавядаў пра цяжкасці, якія зведвае аўтарынак.

    Узнікла аднак непаразуменне, калі менавіта здымаўся відэасюжэт. Сачыловіч цвердзіў, што тое было 6 жніўня. Журналістка Шчыракова патлумачыла, што відэаздымкі рабіла на рынку 23 ці 24 ліпеня. Мінула больш, як два месяцы,таму, маўляў, справу наагул трэба спыніць з прычыны сыходу тэрміну для вынясення пакарання.

    Суддзя Фядосава, якая разглядае адміністрацыйную справу, задаволіла хадайства пра выклік дадаткововага сведкі — яго прапанавала сама Шчыракова. Суд перанесены на пазнейшы тэрмін.

    Тым часам суддзя Жлобінскага раённага суда Валянціна Сапонава 28 верасня пакарала гомельскага блогера Андрэя Толчына штрафам на 690 рублёў за падрыхтоўку для “Белсата” сюжэту пра нядбайнасьць мясцовых камунальнікаў, якія не спадобіліся адрамантаваць дах у мікрараёне № 17 —  пасля дажджу жылую кватэру на дзеватым паверсе моцна залівала. Толчын прызнаны вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі і аштрафаваны на  падставе часткі 2, артыкула 22.9 КаАП Беларусі.

    Напярэдадні, 27 верасня, суддзя Сапонава за гэты ж відэасюжэт аштрафавала на 25 базавых велічыняў (575 рублёў) і гомельскага фрылансера Кастуся Жукоўскага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці