• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэтра-сукенка» і «Анатомія цела» — цікавая фотавыстава да Дня людзей сталага веку

    У Гродна 1 кастрычніка адкрылася вялікая фотавыстава. Гэта два фотапраекты, зробленыя некалькі гадоў таму — «Рэтра-сукенка» і «Анатомія цела» – удзел у якіх бралі студэнткі, выкладчыцы і валанцёркі праграм гродзенскага «Універсітэта залатога веку».

    Гэтыя два праекты паказаныя шырокаму колу гараджан упершыню, распавядае Варвара Злобіна, асістэнтка дырэктара праграмы «Універсітэт залатога веку»:

    — Гэта вельмі важна, бо мы робім шмат цікавых праектаў, але часта яны застаюцца ў межах універсітэта. Нам было важна падзяліцца тым, што мы маем, з горадам.

    У праектах удзельнічалі нашы студэнткі, слухачкі УЗВ, яны фатаграфаваліся ў нейкіх сваіх паўсядзённых умовах, ці спецыяльна рыхтаваліся да выставы. На той частцы выставы, што называецца «Анатомія цела», было важна паказаць, што прыгажосць не залежыць ад стандартаў, якія мы зараз маем.

    Другі праект — гэта «Рэтра-сукенка». Маладыя дзяўчаты фатаграфаваліся ў рэтрасукенках, якія прынеслі слухачкі Універсітэта залатога веку.

    Гэтым сукенкам шмат гадоў: ёсць сукенкі 1930‑х, ёсць такія, якія знайшлі на гарышчы і якім невядома колькі год, невядома колькі яна там праляжала. І няма ўжо жанчыны, якая яе шыла, і сваякоў яе не засталося. Гэтыя сукенкі з гісторыяй, і нам было важна паказаць, што сукенкі гэтыя былі прыгожыя тады і цяпер яны вельмі арганічна глядзяцца.

    Я сама ёсць на гэтых здымках і я апранута якраз у такую сукенку, якая была знойдзена на гарышчы, і ёй невядома колькі гадоў. Мяне здзівіла, што яна пашыта цалкам рукамі, і там няма ні “маланкі”, ні гузікаў, такіх сучасных, ні машыннай строчкі. Але яна сядзіць па фігуры і вельмі акуратная, бо была вялікая праца жанчыны, што рабіла яе. Другая сукенка, у якой я ёсць на фота, — гэта сукенка, якую шыла бабуля Ланы Руднік. Але з улікам колькі гэтая рэч праляжала ў шафе, яна неверагодна сучасна і модна глядзіцца.

    Фотавыставу праектаў можна будзе паглядзець цягам бліжэйшых двух тыдняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці