• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты з Глыбокага ўшанавалі памяць беларускага мастака, этнографа і фалькларыста Язэпа Драздовіча

    Глыбоцкія сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” разам з грамадскімі актывістамі з Шаркоўшчыны наведалі могілкі ў вёсцы Малыя Давыдкі Глыбоцкага раёна, дзе пахаваны вядомы зямляк, усклалі кветкі і ўзгадалі цікавыя факты з біяграфіі мастака.

    Па традыцыі кожны год у дзень нараджэння Драздовіча там збіраюцца неабыякавыя да яго мастацтва людзі з тых раёнаў, якія лічаць яго сваёй знакамітасцю.

    Заснавальніца культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак кажа, што яны ніколі не забудуць свайго земляка. І хоць у невялікай колькасці, але кожны год будуць наведваць  магілу ў кастрычніку, у час яго нараджэння.

    Язэп Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1888 года ў вёсцы Пунькі Глыбоцкага раёна. Пражыў 65 год і памёр у падсвільскай бальніцы ад раку ў адзіноце і галечы. Пакінуў пасля сябе шмат карцін і маляванак, якія пісаў мясцовым жыхарам за “кавалак хлеба”.

    Пасля наведвання магілы журналісты і актывісты завіталі на бацькоўскую сядзібу Мар’яна Місевіча ў вёсцы Перадолы. Там спадар Мар’ян паказаў новую маляванку, знойдзеную ім нядаўна ў Глыбоцкім раёне. Мяркуецца, што яе намаляваў Язэп Драздовіч. Прысутныя разгледзелі і фотаздымкі з іншых імпрэз, прымеркаваных да ўшанавання памяці вядомага мастака. Іх робіць Мар’ян Місевіч і афармляе на стэндах у сваёй сядзібе.

    Увогуле сядзіба спадара Мар’яна ўяўляе сабой аформленую ў стэндах гісторыю Беларусі. Да таго на двары ў любое надвор’е  вісіць бел-чырвона-белы сцяг. А герб Пагоня прымацаваны да сцэны, якую зрабіў нядаўна на сваім участку гаспадар, каб праводзіць разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку і свята бацькоўскага дома. Такую імпрэзу ён праводзіць кожны год улетку і запрашае туды сваіх родных і сяброў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/6.jpg

    Сам Мар’ян Місевіч, а таксама наведнікі сядзібы так і кажуць пра яго бацькоўскі дом: сядзіба, дзе жыве Беларусь.

    Напрыканцы  журналісты і грамадскія актывісты наведалі музей турызму ў сядзібе Мар’яна Місевіча і сабраліся за агульным сталом на бяседу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці