• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ларысу Шчыракову пакаралі штрафам за таблічку з надпісам «Я — нячэсны журналіст»

    Суд Гомельскага раёна пакараў журналістку-фрылансерку Ларысу Шчыракову штрафам за несанкцыянаваны пікет. Пікетам суд прызнаў таблічку на шыі журналісткі з надпісам "Я — нячэсны журналіст".

    Пратакол за несанкцыянаваны пікет (частка 3, артыкула 23.34 КаАП) міліцыянты склалі на Ларысу Шчыракову, калі яна прыйшла на свой суд за супрацу без акрэдытацыі з «Белсатам» з таблічкаю на шыі з надпісам «Я — нячэсны журналіст».

    «Я ў парадку самакрытыкі павесіла на шыю таблічку «Я — нячэсны журналіст». Няўжо ў нашай дзяржаве я ўжо ня маю права назваць сябе, каб бачны былі мае «грахі?» — спытала ў суддзі журналістка Шчыракова.

    Аднак суддзя  Яўген Шаршнёў услед за міліцыяй прызнаў, што Ларыса Шчыракова правяла ў судзе несанкцыянаваны пікет. Пакаранне: 25 базавых велічынь (575 рублёў).

    Таксама Уладзімера Няпомняшчых, Барыса Анікеева, Віктара Рубцова, якія падтрымлівалі Ларысу Шчыракову такімі ж таблічкамі, арыштавалі на 5 сутак кожнага.

    Сёлета Ларысу Шчыракову ўжо шэсць разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за сюжэты на “Белсаце” і нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Агульная сума штрафаў Шчыраковай склала 4 086 рублёў.

    А ўсяго незалежных журналістаў каралі ў судах Гомельскай вобласці за  супрацоўніцтва з “Белсатам” два дзясяткі разоў: Кастусь Жукоўскі агулам аштрафаваны на 7 705 рублёў, Яўген Меркіс і Андрэй Толчын — на 2 530 рублёў кожны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці