• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэпрэсіі ў Беларусі застаюцца нашай рэальнасцю, — у Вільні пачаў працу IV Беларускі праваабарончы форум

    Удзел у форуме бяруць 140 асобаў з 29 беларускіх праваабарончых арганізацый, якія маюць у сваёй дзейнасці праваабарончы кампанент, праваабаронцы, якія дзейнічаюць у індывідуальнай якасці, асобныя эксперты.

    — Правядзенне такіх форумаў стала добрай традыцыяй, якая гаворыць пра пашырэнне беларускага праваабарончага руху. Падчас мінулага форуму ў 2013 годзе ў зале стаяла пустое крэсла кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага, які знаходзіўся ў турме. Дзякуй Богу, сёння мы можам павітаць Алеся ў зале.

    Але ўмовы для працы праваабаронцаў у Беларусі не становяцца больш лагоднымі — пра гэта сведчыць і дэпартацыя з краіны Алены Танкачовай. Змяніліся формы рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў, і рэпрэсіі супраць нас застаюцца, на жаль, нашай рэальнасцю, — заявіла падчас адкрыцця форуму прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека Таццяна Равяка.

    Вітальны ліст удзельнікам форуму даслаў спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці, таксама ўдзельнікаў форуму ў лісце прывітаў офіс вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і іншыя міжнародныя інстытуцыі.

    — У 2016 годзе сітуацыя з правамі чалавека крыху палепшылася ў нашай краіне. Але агульная сітуацыя не была аптымістычнай: па-ранейшаму застаўся пераслед актывістаў, працягвалася нерэгістрацыя партый і грамадскіх аб’ядаднанняў. У 2017 годзе сітуацыя, на жаль, вярнулася да звычайнай беларускай — з’явіліся палітычна матываваныя зняволеныя, жорсткія разгоны масавых акцый, масавыя арышты, пастаянныя адміністрацыйныя справы.

    Гэта ўсё паказвае, што ціск на грамадства працягваецца — амаль кожны тыдзень нехта з актывістаў адбывае пакаранне на Акрэсціна. У Беларусі захоўваецца татальны кантроль уладаў над грамадствам, — падкрэсліў падчас адкрыцця форуму кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

    — Сёння мы канстатуем татальную хвалю пераследу журналістаў у Беларусі — толькі за гэты год Беларуская асацыяцыя журналістаў ужо зафіксавала больш за 170 фактаў затрыманняў, арыштаў, штрафаў і іншага пераследу журналістаў. Але гэта ўсё адбываецца на фоне вялізнай запатрабаванасці ў грамадстве нецэнзураванай, дакладнай, аператыўнай і праўдзівай інфармацыі.

    Асноўныя праблемы ў галіне парушэння правоў журналістаў — гэта судовы пераслед за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі і Закон аб СМІ, які прадугледжвае адказнасць інтэрнэт-выданняў, але не надзяляе іх правамі сродкаў масавай інфармацыі, — заявіла ў часе адкрыцця форуму сябра праўлення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”  Жанна Літвіна.

    Жанна Літвіна прапанавала ўшанаваць хвілінай маўчання памяць забітай у Беларусі 20 кастрычніка 2004 года незалежнай журналісткі Веранікі Чаркасавай. Злачынцы так і не былі знойдзеныя.

    Сярод мэтаў форуму — ацэнка сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, абмеркаванне праблем праваабарончага руху Беларусі, пытанняў камунікацыі і супрацоўніцтва, абмен вопытам і пазітыўнымі практыкамі.

    Падчас пленарных пасяджэнняў запланаваныя дыскусіі “Куды мы ідзем: варыянты развіцця праваабарончага сектару на бліжэйшыя 5–10 гадоў”, “Правы чалавека ў Беларусі ў міжнародным кантэксце”.

    У межах Форуму плануюцца 11 паралельных мерапрыемстваў, на якіх будуць разгледжаны пытанні, датычныя дзейнасцi офicаў прававой дапамогi праваабарончых арганiзацый, права на інфармацыю ў Беларусі, салідарнасці падчас рэпрэсій, новых выклікаў для правоў чалавека ў лічбавую эпоху, адукацыі ў сферы правоў чалавека, гендарнай ідэнтычнасці, будзе ацэнены досвед выкарыстання крытэраў вызначэння палітвязняў і дадзена ацэнка савецкіх рэпрэсій як асновы сённяшніх парушэнняў правоў чалавека.

    Увага будзе ўдзелена пашырэнню сярод праваабаронцаў і партнёраў падыходу, заснаванаму на правах чалавека, грамадскім праваабарончым кампаніям, праблемам парушэння правоў чалавека падчас крымінальнага пераследу за распаўсюд наркотыкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці