На Вольгу Чайчыц і Андруся Козела склалі пратакол за стрым з суду над Александрам Баразенкам
8 лістапада 2017
Журналістам даслалі пратакол датаваны 10 кастрычніка. Іх абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ. Цяпер Вольга Чайчыц і Андрусь чакаюць на павестку ў суд.
У пратаколе напісана, што журналісты вялі відэаздымкі. Андрусь Козел адзначыў, што яны рабілі аўдыётрансляцыю, якую не маюць права забараняць.
Карэспандэнты працавалі падчас суду над Александрам Баразенкам. Яго абвінавачвалі паводле артыкулу адміністратыўнага кодэксу аб парушэнні аўтарскіх правоў пры выкарыстанні брэнду «Белсат». Суддзя Анастасія Папко пастанавіла аштрафаваць журналіста на Br 920 і канфіскаваць тэхніку.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Дзяржаўнаму ТБ збіраюцца дапамагчы зарабіць — рэкламы стане больш, у тым ліку пра алкаголь
10.11.2023
Старонкі ў Х Ганны Любаковай і Арцёма Шрайбмана сталі «экстрэмісцкімі»
05.09.2024
Брэсцкая абласная пракуратура адсправаздачылася пра барацьбу з «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
16.04.2024
Галоўны рэдактар iXBT.games атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту
19.03.2024