• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Крычаўскія БАЖаўцы сустрэліся з Алесем Бяляцкім

    У “Юрыдычную гасцёўню” ў Крычаў да журналістаў газеты “Вольны горад” і грамадскіх актывістаў рэгіёна 18 лістапада завітаў беларускі праваабаронца, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/belyackiy_3.jpg

    На сустрэчу з вядомым праваабаронцам прыйшлі 20 актывістаў БАЖу, БХК, РЭП, БНФ, АГП з Крычава, Крычаўскага раёна, Чэрыкава і Клімавічаў. Алесь Бяляцкі выступіў з лекцыяй «Гісторыя грамадзянскага супраціву ў Беларусі ў 1990–2013 гг. і выклікі для праабарончага руху Беларусі падчас геапалітычных зрухаў апошніх трох гадоў».

    “Алесь распавёў нам пра «Вясну»: гісторыю яе стварэння, пазбаўленне рэгістрацыі, абскарджванне, — распавядае рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны. — Потым ён распавёў пра сабе, як стаў прыхільнікам дэмакратычнага руху, пра перашкоды з боку ўлады, пра зняволенне ў калоніі цягам трох гадоў, падтрымку з усяго свету, сваё вызваленне. Расказаў пра Форум праваабаронцаў, які  адбыўся ў Вільні. І шмат — пра сучасныя выклікі для праваабаронцаў, ціск, разгоны ўвесну, справы РЭП і «патрыётаў», пра ціск на журналістаў, што працуюць на “Белсат”. Алесь Бяляцкі адказаў на нашыя пытанні, падпісаў свае кнігі”.

    Пасля лекцыі крычаўскія журналісты зладзілі для Алеся Бяляцкага невялікую экскурсію па горадзе.

    “Падчас экскурсіі нечакана на беразе возера Чорнае сустрэлі кампанію людзей, якая смажыла шашлыкі. Пазнаўшы мяне і Алеся Бяляцкага, яны крыкнулі: «Жыве Беларусь!», чым вельмі ўразілі Алеся, — кажа Сяргей Няроўны. – Наогул, сустрэча прайшла ў цёплай і давяральнай атмасферы, Алесь шмат сказаў пра важнасць захавання незалежнасці, беларускай мовы, вяртання на шлях дэмакратыі, пагаварылі мы і пра «выбары» ў мясцовыя Саветы”.

    “Юрыдычная гасцёўня” “Вольнага горада” ў Крычаве плануе працягваць сваю працу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці