• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістам Свабоды забаранілі ўваход у расейскую Думу

    Дзяржаўная дума Расеі 6 сьнежня прыняла пастанову аб забароне наведваньня ніжняй палаты расейскага парлямэнту прадстаўнікамі СМІ, прызнанымі ў Расеі «замежнымі агентамі». 413 дэпутатаў прагаласавалі «за», адзін — «супраць».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/d9546609-1095-49b9-afdd-5f1f24c32e17_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg

    У Дзяржаўнай думе называюць прыняты дакумэнт адказам на пазбаўленьне расейскай тэлекампаніі RT акрэдытацыі ў Кангрэсе ЗША.

    5 сьнежня Міністэрства юстыцыі Расеі апублікавала сьпіс сродкаў масавай інфармацыі, якім прысвоены статус «замежнага агента». У яго ўнесены Голас Амэрыкі, Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (РСЭ/РС), мэдыяпраекты расейскай службы Радыё Свабода «Фактографии» і «Сибирь. Реалии», тэлеканал «Настоящее время», татара-башкірская служба Радыё Свабода, мэдыяпраекты «Idel. Реалии», «Кавказ. Реалии», «Крым. Реалии».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці