• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ананім выклікаў ідэолага, каб перашкодзіць журналісту-фрылансеру

    Светлагорскі райвыканкам не знайшоў заганы ў дзеяннях намесніцы начальніка па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Марыны Граюшавай, якая ў лістападзе пераследавала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага падчас апытання жыхароў вёскі Якімава Слабада.

    Намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Канстанцін Пятроўскі на зварот Жукоўскага паведаміў, што Марына Граюшава “14 лістапада 2017 года атрымала ананімны тэлефонны званок наконт правядзення відэаздымкаў і апытання жыхароў вёскі Якімава Слабада. Улічваючы, што ў службовыя абавязкі намесніцы начальніка аддзела ідэалагічнай працы ўваходзіць праца са сродкамі масавай інфармацыі, Граюшава была накіраваная да месца, указанага ананімам”.

    Далей куратар аддзела ідэалогіі піша ў электронным адказе на адрас журналіста-фрылансера Жукоўскага:

    “Абгрунтаванняў для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па пытаннях, указанных у звароце, а таксама фактаў, якія пацвярджаюць дыскрэдытацыю супрацоўніка органаў улады, Светлогорскі раённы выканаўчы камітэт не мае”.

    Сам Кастусь Жукоўскі пісаў у райвыканкам, што ў лістападзе Марына Граюшава з невядомай жанчынай тры гадзіны пераследавала яго на аўтамабілі “Міцубісі”.

    “У Якімавай Слабадзе дапытваліся ў людзей, на якой вуліцы я стаяў, з кім размаўляў. Я пераходжу вуліцу, і яны туды едуць, я выпраўляюся ў Светлагорск — яны следам.

    Калі я вырашыў зняць пераследвальнікаў, Граюшава рэзка адчыніла дзверы і напала на мяне: пачала хапаць за вопратку, відэакамэру, стала рукамі наносіць удары. Адламала ад відэакамеры запчастку. Я закрываўся штатывам.

    Пра ўсё гэта я напісаў у электроным звароце ў райвыканкам, прасіў  прыцягнуць Граюшаву да адміністрацыйнай адказнасці, але атрымаў адпіску”, — распавядае фрылансер Жукоўскі.

    На яго думку, намесніца начальніка аддзела ідэалогіі паводзіла сябе па-хуліганску, і гэта зафіксавана на відэа- і фотаздымках.

    “Я не збіраюся задавольвацца адпіскай намесніка старшыні райвыканкама — абскарджу яе ў Гомельскі аблвыканкам. Бо паводзіны Граюшавай ніяк не стасуюцца з дзяржаўнай службай”, — кажа журналіст-фрылансер Жукоўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці