Нагадваем пра неабходнасць аплаты ўнёскаў да канца года
13 снежня 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” нагадвае, што згодна са Статутам, сябры арганізацыі абавязаныя разлічвацца па ўнёсках да канца кожнага каляндарнага года.
Памер штогадовых унёскаў у ГА «БАЖ» складае 2 базавыя велічыні (46 рублёў). Для непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў памер унёскаў – 1 базавая велічыня (23 рублі).
Каб даведацца памер запазычанасці па сяброўскіх унёсках, калі такая ёсць, можна звярнуцца ў офіс арганізацыі па тэлефоне 8(029)1267098 альбо праз пошту press@baj.by.
Аплаціць унёскі можна як у офісе ГА “БАЖ”, так і безнаяўным шляхам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Распачаўся збор сродкаў на адвакатаў для Андрэя Гнёта
29.03.2024
Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута пазбавілі перадачы і спаткання
12.12.2023
Урад прыняў пастанову аб фінансаванні дзяржаўных выданняў у 2024 годзе
27.12.2023
У Гомелі распачаўся суд над відэааператарам Андрэем Толчыным
05.03.2024