«Белгазета» часткова пераходзіць на беларускую мову
19 снежня 2017
Рэдактары «Белгазеты» абяцаюць змяшчаць у выданні тэксты па-беларуску. Праўда, пакуль не ўсе.
«Даўно з’явілася жаданне, каб выданне паступова станавілася больш беларускім. Я сам 100 % перайду на беларускую мову ў наступным годзе. Акрамя таго, у нас з’явяцца аўтары, якія пішуць толькі і выключна па-беларуску. Астатнія журналісты, якія пішуць па-руску ўсё жыццё, будуць пісаць на той мове, на якой захочуць — усё ж чалавеку няпроста перафарматвацца», — распавёў новы дырэктар «Белгазеты» Кірыл Жываловіч.
Нагадаем, журналіст Кірыл Жываловіч нядаўна стаў новым уласнікам «Белгазеты». Выданне адразу запусціла краўнд-кампанію «Уключы мазгі», збіраюць сродкі, каб падпісаць на «Белгазету» тысячу чыноўнікаў і дзяржслужачых.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» медыі Магілёўшчыны
05.12.2023
«Вместо эпилога». ABW.by в прощальном письме благодарит читателей, партнеров и конкурентов
19.11.2023
BySol абвесціў збор для беларускага пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава
01.02.2024
Затрыманы былы журналіст і палітвязень Сяргей Гардзіевіч
24.01.2024