• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Менску ўкраінскай журналістцы міліцыя загадала «з’ехаць і не вяртацца» ДАКУМЕНТ

    Расея і Беларусь уключылі ўкраінскую журналістку Міхайліну Скорык у «чорны спіс» – яна даведалася пра гэта падчас паездкі ў Менск.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/23231640_1119261851542908_6664170425030840125_n-660x440_0.jpg

    «У Менск было варта злятаць хаця б, каб даведацца, што мяне ўнеслі ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Расейскую Федэрацыю. Людзі з «чорнага спісу» Крамля таксама вельмі непажаданыя ў Рэспубліцы Беларусь, таму што тут – «саюзная дзяржава», – напісала Скорык ў Face­book.

    Міхайліна Скорык з 2015 года не належыць да штату ніводнай рэдакцыі, а займаецца адукацыйнай і аналітычнай дзейнасцю: праводзіць семінары і трэнінгі для медыйшчыкаў, у тым ліку прысвечаныя мове варажнечы ў СМІ і верыфікацыі навінаў, барацьбе з фейкамі. Да таго ж, перад візітам у Беларусь яна кансультавалася з МЗС датычна бяспекі паездкі.

    Як Скорык распавяла belsat.eu, у Менск яна прыляцела з Кіева ўвечары 14 снежня ў госці да сваіх сяброў і планавала прабыць тут пяць дзён.

    «Я спакойна прайшла пашпартны кантроль, ніякіх пытанняў да мяне ў аэрапорце не ўзнікла. У міграцыйнай картцы пазначыла свой украінскі нумар мабільнага. А ў суботу 16 снежня на гэты нумар мне патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУС, чалавек назваўся Арцёмам Аляксандравічам і запрасіў тэрмінова на размову ў аддзяленне», – распавядае Скорык.

    У РУУС інспектар аддзелу па грамадзянстве і міграцыі Арцём Федасееў паведаміў ёй, што яна «знаходзіцца ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд у РФ».

    «Ён сказаў, што ў Беларусі я вельмі непажаданая асоба, мушу з’ехаць і больш не вяртацца. Пры гэтым Расея і згадкі пра расейскія «чорныя спісы» гучалі толькі ў вуснай гутарцы, у пратаколе, які склаў інспектар, гэтая інфармацыя не фігуруе. Таксама ён запытваў, ці маю я дачыненне да нейкай тэрарыстычнай арганізацыі… Дык у нас ва Украіне тэрарысты – гэта ДНР з ЛНР, да іх я дакладна дачынення не маю!», – гаворыць журналістка.

    Скорык падкрэсліла, што штамп ад дэпартацыі ў пашпарт ёй не паставілі, на мяжы прэтэнзій не прад’яўлялі. Пры гэтым яна не бачыла і «стоп-ліст», пра які казаў інспектар.

    «У Менску я перыядычна бывала ажно з выбараў у 2001 годзе, раней праблем не ўзнікала. Чаму патрапіла ў спісы – не разумею, небяспекі я не ўяўляю. Мой муж ваяваў за Украіну ў складзе падраздзялення Нацгвардыі і загінуў у баі ў Ілавайску ў 2014‑м… Яны ў Расеі ўжо ўдоваў залічваюць да «небяспечных»? Так, Расея для нас – краіна-агрэсар, але Менск жа пазіцыянуе сябе як нейтральную пляцоўку»

    Міхайліна Скорык мае намер абскардзіць унясенне яе ў »чорныя спісы« і кажа, што ад час ад часу хацела б наведваць Беларусь.

    Нагадаем, у ліпені у Беларусь не прапусцілі журналістку Аксану Каваленку – ёй забаранілі ўезд на падставе тых жа «чорных спісаў». А ў лютым журналіста Віталя Сізова затрымалі, а пасля дэпартавалі з Беларусі, куды той прыехаў, каб асвятляць паседжанне Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе. «Стоп-ліст» распаўсюджваецца і на ўкраінскіх дзеячоў культуры: у студзені гэтага года аналагічны інцыдэнт здарыўся з вядомым паэтам Сяргеем Жаданам.

    Украіна дагэтуль не атрымала ад Менску ніякіх тлумачэнняў датычна дэпартацыі сваіх грамадзян.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці