• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Падатак на Белсат»: за супрацу з тэлеканалам журналістаў за год наштрафавалі на 50 тысяч рублёў

    За 2017 год беларускія суды выносілі 70 рашэньняў супраць журналістаў, якія супрацоўнічалі з тэлеканалам «Белсат» — сума штрафаў перавысіла 50 тысяч рублёў, падлічыў тэлеканал.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/c2b5aabe-eb13-4ae3-b5f0-5a5b5584efe5_w1023_r1_s.jpg

    «Белсатаўцаў» судзілі пераважна за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» — журналістам каналу, які лічыцца замежным, не даюць акрэдытацыі ў Беларусі. Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, на «Белсат» прыпала 94% сёлетніх штрафаў паводле гэтага артыкулу.

    На «Белсат» ціснуць ня толькі штрафамі. У сакавіку ў менскім офісе тэлеканалу прайшоў ператрус, была канфіскаваная тэхніка на 20 тысяч эўра. Журналіста Кастуся Жукоўскага за год штрафавалі дзесяць разоў. Журналіста Андрэя Толчына аштрафавалі літаральна за тое, што ён трымаў мікрафон.

    Апэратара Алеся Баразенку затрымалі на Дзень Волі нібыта за нецэнзурную лаянку (на відэа бачна, што ён «лаяўся» словамі «я журналіст») і пасадзілі на 15 сутак. Пазьней яго ж (апэратара — не стваральніка ці кіраўніка каналу) судзілі за парушэньне аўтарскага права на гандлёвы знак «Белсат» (раней за тэлеканал была зарэгістраваная фірма «БЕЛСАТплюс», што прадавала спадарожнікавае абсталяваньне) — яму прысудзілі ня толькі штраф, але і канфіскацыю асабістай тэхнікі. Журналістцы Ларысе Шчыраковай пагражалі адабраць 10-гадовага сына.

    Прадстаўнік «Белсату» ў Беларусі Аляксей Мінчонак перакананы: ціск на «Белсат» зьвязаны з тым, што «ўлады асэнсавалі, што „Белсат“ ёсьць адным з вядучых мэдыяў у Беларусі». Ён называе вынікі апытаньняў, паводле якіх 12% беларусаў стала глядзяць «Белсат», 30% ведаюць пра тэлеканал, які не пускаюць у кабэльную сетку. Маўляў, гэта «паказьнік на ўзроўні асноўных дзяржаўных тэлеканалаў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці