• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Часопісы «Вожык», «Мастацтва» і «Здравоохранение» пазбавілі дзяржаўнай падтрымкі

    Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў (PDF) сьпіс з 23 сродкаў масавай інфармацыі, якім у 2018 годзе будзе аказаная дзяржаўная падтрымка паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/e72dae58-0450-4f04-9beb-3d115548430a_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg

    У 2017 годзе выданьняў было 26. Са сьпісу зьніклі наступныя:

    «Вожык» — беларускамоўны гумарыстычны часопіс, выходзіць ад 1941 году як агітплякат «Раздавім фашысцкую гадзіну», пасьля вайны атрымаў сучасную назву. У ліку аўтараў выданьня былі Якуб Колас, Янка Купала, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Кандрат Крапіва, Пімен Панчанка і многія іншыя.

    «Мастацтва» — беларускамоўны навукова-папулярны і грамадзка-палітычны часопіс, выходзіць ад 1983 году. У 1991–2002 гадах часопісам кіраваў драматург Аляксей Дудараў.

    «Здравоохранение» — расейскамоўны навукова-практычны рэцэнзіяваны часопіс, выходзіць ад 1924 году. У ім можна публікаваць вынікі дысэртацыйных дасьледаваньняў, ён уключаны ў расейскую сыстэму навуковага цытаваньня.

    Пазбаўленьне дзяржаўнай падтрымкі ня значыць аўтаматычна закрыцьцё выданьня, яно тэарэтычна можа выйсьці на самаакупнасьць.

    У сьпісе дзяржаўнай падтрымкі засталіся: «Алеся», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларусь. Belarus», «Белорусская нива», «Бярозка», «Вместе!», «Вясёлка», «Журнал специального назначения», «Звязда» (і дадаткі «Чырвонка — Чырвоная зьмена», «Местное самоуправление», «Союз-Евразия»), «Знамя юности», «Зорька», «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Маладосьць», «Народная асьвета», «Народная газэта», «Нёман», «Полымя», «Родная прырода», «Рэспубліка», «Советская Белоруссия» (у сьпісе Саўміну фігуруе пад такой назвай, але сама называе сябе «СБ. Беларусь сегодня»), «Спортивная панорама» і «The Min­sk Times» (дадатак «Голас Радзімы»).

    Колькі грошай атрымаюць выданьні, не ўдакладняецца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці