Кандыдат ад АГП правядзе пікет у абарону незалежных СМІ і свабоды слова
26 студзеня 2018
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Кандыдат у дэпутаты Мінгарсавета ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў у суботу правядзе пікет у абарону незалежных СМІ і свабоды слова.
— Мы вырашылі правесці такі пікет, бо сёння заблакавалі “Хартыю”, а заўтра кляп у рот засунуць кожнаму з нас, — гаворыць прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна.
— Наша пазіцыя, што незалежныя СМІ павінны быць свабоднымі, а цэнзура цалкам выключана. Мы заўсёды прытрымліваліся і прытрымліваемся гэтай пазіцыі, а мясцовыя выбары даюць нам магчымасць без перашкодаў выйсці з лозунгамі ў абарону свабоду слова на вуліцу, — гаворыць Красуліна.
Пікет пройдзе 27 студзеня аб 11 гадзіне на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Гродне сёння распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам
08.07.2024
Былы кіраўнік фотаслужбы TUT.BY страціў працу ў медыях і просіць пра дапамогу
22.10.2024
«Экстрэмісцкімі фарміраваннямі» прызналі «DW Беларусь» і «UDF — новости Беларуси»
29.04.2024
В провластный союз журналистов Беларуси пришла проверка. Все оказалось «фейком»
04.11.2024