• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Канстытуцыйны суд у справе пераследу журналістаў

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” накіравалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выказацца адносна прававой нявызначанасці, у выніку якой журналістаў прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

    У звароце падрабязна апісваюцца сітуацыі, калі беларускія суды накладаюць штрафы па артыкуле 22.9 КаАП (“Парушэнне заканадаўства аб СМІ”) на фізічных асобаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

    У звароце адзначаецца, што артыкул 22.9 КаАП, а тым больш частка 2 дадзенага артыкула, прадугледжваюць адказнасць за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Згодна з дзеючым законам “Аб СМІ”, выраб прадукцыі СМІ з’яўляецца выключна прэрагатывай юрыдычнай асобы (п. 20 арт. 1).

    У сувязі з гэтым ГА “БАЖ” просіць Канстытуцыйны суд прыняць рашэнне, у якім сфармуляваць канкрэтным дзяржаўным органам Беларусі прапановы па ўнясенні адпаведных зменаў у заканадаўства у сферы СМІ.

    — Мы ўвесь час звяртаем увагу на тое, што дзейнасць міліцыі і судоў у пераследзе журналістаў па арт. 22.9 КаАП не адпавядае закону “Аб СМІ.

    Таму мы просім Канстытуцыйны суд звярнуць увагу дзяржаўных органаў на супярэчнасці ў заканадаўстве і прапанаваць кампетэнтным органам скасаваць супярэчнасці, тым самым спыніць пераслед журналістаў”, — гаворыць юрыст ГА “БАЖ” Алег Агееў.

    Поўны тэкст звароту тут

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца, абнаўляецца)

    Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі: 2017 год стаў адным з самых крызісных

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці