• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Збітага падчас выбараў журналіста зноў будуць судзіць — пратакол дапрацавалі

    Аператара тэлеканала “Белсат” Андруся Козела выклікаюць у суд Цэнтральнага раёна Мінска 7 сакавіка а 10 гадзіне.

    У Дзень выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў — 18 лютага — журналіст у якасці даверанай асобы назіраў за падлікам галасоў на выбарчым участку ў Мінску і вёў прамую відэатрансляцыю падліку галасоў.

    Супрацоўнікі міліцыі па загадзе старшыні выбарчай камісіі паспрабавалі выдаліць Козела з участка, спасылаючыся на парушэнне ім заканадаўства. Хоць Выбарчы кодэкс Беларусі не забараняе здымаць на відэа падлік галасоў.

    Пасля адмовы Козела пакінуць участак, супрацоўнікі міліцыі сілай вывелі журналіста. Журналіст сцвярджае, што быў моцна збіты праваахоўнікамі. Таксама падчас штурханіны міліцыянты галавой аператара разбілі шкляныя дзверы ў памяшканні ўчастка.

    Пазней Козела абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі. Ноч журналіст правёў за кратамі. 19 лютага пасля допыту супрацоўніка міліцыі суддзя Іван Касцян адправіў справу на дапрацоўку, а самога журналіста вызваліў.

    Цяпер працяг разгляду справы прызначаны на 7 сакавіка а 10:00 (вул.Кірава, 21).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці