У рэдакцыі Еўрарадыё на Дзень Волі адключаюць электрычнасць
23 сакавіка 2018
У рэдакцыі "Еўрарадыё" на Дзень Волі адключаюць электрычнасць.
Прычына — аварыя ў будынку, якая раптоўна здарылася ў пятніцу ў другой палове дня. Ліквідаваць наступствы аварыі спецыялісты аператыўна не могуць. Будынак па вуліцы Карла Маркса, які адносіцца да Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Упраўлення справамі прэзідэнта, застанецца без электрычнасці 24 і 25 сакавіка.
Тым не менш Еўрарадыё знойдзе магчымасці для працы на Дзень Волі, калі ў Мінску каля Опернага тэатру пройдзе святочныя мітынг і канцэрт, — паведамляюць у рэдакцыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Беларускі фатограф Сяргей Гудзілін анансаваў выхад фотакнігі-архіва аб уласным досведзе эміграцыі
19.08.2024
Галоўную рэдактарку «Мазырскага нафтаперапрацоўшчыка», асуджаную за «экстрэмізм», звольнілі з працы
18.07.2024
У Гомелі затрымалі дырэктара рэкламнай тэлекампаніі «ФілТВ»
26.03.2024
Выходзіць кніга Алега Груздзіловіча «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы»
15.07.2024