• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Берасцейскі акадэмічны тэатр драмы ўзначаліў «Карабас Барабас», які не любіць «Белсат»

    Былы ідэолаг, якога летась прызначылі кіраўніком Берасцейскага акадэмічнага тэатру драмы, забараніў акторам даваць каментары «Белсату».

    Былога намесніка начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Берасцейскага аблвыканкаму Вячаслава Гарбузава прызначылі дырэктарам тэатру яшчэ летась. На гэтай пасадзе ён замяніў Аляксандра Козака, які адпрацаваў у тэатры 45 гадоў. Прызначэнне выклікала шок у культурным асяроддзі Берасця. Адзін з падначаленых новага дырэктара параўнаў ягонае з’яўленне ў тэатры з прыходам слана ў пасудную лаўку.

    Журналісты «Белсату» неаднаразова чулі скаргі на метады працы новага дырэктара. Цяпер са стылем працы былога ідэолага сутыкнуліся і нашыя журналісты.

    «Мы больш за дзесяць гадоў здымалі ў тэатры, і ніколі ў нас не ўзнікала ніякіх пытанняў. Пакуль тут не зʼявіўся новы дырэктар. Гарбузава я ведаю больш за 17 гадоў. Я быў вельмі здзіўлены ягоны паводзінамі. Ён падышоў да мяне і сказаў, што не будзе даваць каментары, але мы без праблем здымаць, што не будзе ніякіх перашкодаў у працы, але затым забараніў рэжысёрам і акторам тэатру даваць любыя каментары “Белсату”» – кажа журналіст Алесь Ляўчук.

    У сусветны дзень тэатру журналісты «Белсату» здымалі ў берасцейскім акадэмічным тэатры «Ноч Тэатру». Мерапрыемства ўпершыню праходзіла ў Берасці.

    Працаўнікі тэатру распавялі журналістам «Белсату», што яны зусім не супраць даваць каментары, але дырэктар ім забараніў размаўляць з нашымі журналістамі.

    «Тэатр такімі цікавымі імпрэзамі спрабуе стварыць вобраз сучаснай еўрапейскай установы. Аднак новы малады дырэктар кіруе тэатрам у стылі Карабаса Барабаса і такімі паводзінамі цягне тэатр у сярэднявечча» – мяркуе журналіст «Белсату» Алесь Ляўчук.

    Некалькі гадоў таму ідэолаг берасцейскага аблвыканкаму Вадзім Ляўковіч забараніў праціўнікам краязнаўчага музею даваць каментары журналістам «Белсату», але пасля аднаго кур’езнага выпадку перагледзеў свае паводзіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці