• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэлевядучы Глеб Лаўроў прапанаваў назваць некаторыя СМІ «замежнымі агентамі». Але Лукашэнка супраць

    Аб'яўляць замежныя СМІ, што вяшчаюць у Беларусі, інфармацыйнымі замежнымі агентамі немэтазгодна. Але імунітэт у грамадзян да несумленнай інфармацыі звонку варта выхоўваць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з кіраўнікамі і супрацоўнікамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ, перадае газета «СБ — Беларусь сегодня».

    Пытанне на сустрэчы падняў палітычны аглядальнік Белтэлерадыёкампаніі Глеб Лаўроў, які прапанаваў увесці ў беларускае заканадаўства паняцце замежнай інфармацыйнай прысутнасці і замежных агентаў:

    «Давайце такія СМІ, перш за ўсё — інтэрнэт-парталы, хоць бы прамаркіруем. Бо ўсе лічбы адкрыты: вядома, колькі вылучаюць палякі, колькі англічане, а колькі шведы на фінансаванне тых ці іншых праектаў за межамі сваіх краін», — сказаў Лаўроў.

    Глеб Лаўроў

    Кіраўнік краіны адказаў, што спяшацца не варта. Але неабходнасць інфармацыйнага імунітэту ад разнастайнай «чарнухі» звонку не падлягае сумневу.

    «Калі мы гаворым пра замежных, мы павінны перш за ўсё стварыць адзіныя крытэрыі для вызначэння такіх. Выяўляючыся фігуральна, прадумаць адзіныя біркі. Але адразу паўстае пытанне, як жа мы будзем рэалізоўваць на практыцы гэтае рашэнне? Ці не ўскладніць гэта нашы адносіны з Расіяй, чые СМІ часам пра нашу краіну паказваюць незразумела як? Але ж біркі прыйдзецца вешаць не выбарачна, а на ўсіх, хто падпадзе пад адпаведныя крытэрыі.

    Не трэба забываць і таго, што да заходніх інаагентаў у нашага народа імунітэт прышчэплены. А да ўсходніх?» — спытаў Лукашэнка.

    У адказ на заўвагу журналіста аб тым, што гаворка ідзе перш за ўсё аб сеткавых рэсурсах, Аляксандр Лукашэнка заклікаў глядзець на праблему шырэй:

    «Кожнае пакаленне павінна вынесці сваю ношу. Нам пашанцавала, што мы — адна з нешматлікіх постсавецкіх краінаў не прайшла праз вайны і разбурэнні. Але і наша пакаленне таксама на сябе павінна нешта ўзяць, каб не было сорамна перад людзьмі. І нам трэба выстаяць!

    Калі прыйдзе час, наступіць такая неабходнасць — я з гэтымі замежнымі агентамі разбяруся на працягу сутак. Пакуль жа галоўнае — прышчапіць імунітэт ад несумленнай інфармацыі», — заявіў Лукашэнка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці