• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў»: Заклікаем беларускія ўлады перагледзець драконаўскія папраўкі

    Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” заклікала беларускія ўлады перагледзець драконаўскія папраўкі ў закон аб СМІ, якія выклікаюць глыбокую заклапочанасць, і ўзяць да ўвагі прапановы з боку медыйнай супольнасці.

    “Рэпарцёры без межаў” выказалі абурэнне з прычыны таго, што беларускія ўлады цынічна паведамляюць пра запазычанне дадзеных прававых нормаў з “міжнароднага досведу” і пра тое, што яны будуць скіраваныя на “забеспячэнне роўнасці журналістаў і ператварэнне інтэрнэту ў “абароненае” асяроддзе.

    “Змены беларускага медыйнага заканадаўства пажаданы дзеля пашырэння свабоды прэсы, але рэформы, прапанаваныя беларускім урадам, на жаль, скіраваныя на адваротнае,” паведаміў кіраўнік Аддзела “Рэпарцёраў без межаў” па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Джон Бір. – “Замест скасавання непатрэбных перашкодаў медыйнай дзейнасці, яны ўзмацняюць рэпрэсіўныя нормы, асабліва што тычыцца інтэрнэту. Мы заклікаем улады змяніць гэты закон, грунтуючыся на рэкамендацыях медыяў”, дадаў прадстаўнік “Рэпарцёраў без межаў”.

    Сярод іншага, “Рэпарцёры без межаў” паддалі жорсткай крытыцы праект зменаў закона ў частцы ўвядзення двухузроўневай сістэмы анлайн-медыяў з абавязковым ліцэнзаваннем дзейнасці. Таксама быў раскрытыкаваны праект паправак у закон, які ўводзіць больш жорсткае і пазасудовае пакаранне, а таксама блакаванне інтэрнэт-сайтаў за “распаўсюд нелегальнага кантэнту” праз анлайн-рэсурсы ці выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў для вядзення “незаконнай дзейнасці” з шырокай і цьмянай трактоўкай дадзеных паняццяў.

    Адмысловая крытыка з боку “Рэпарцёраў без межаў” была скіраваная на прапанову ўвесці ў беларускі закон “Аб СМІ” абавязак анлайн-медыяў ідэнтыфікаваць кожнага каментатара. Падкрэсліваецца, што праект дадзенай юрыдычнай нормы нагэтулькі цьмяны, што можа, у прынцыпе, прыводзіць да блакавання не толькі інтэрнэт-сайтаў, а і цэлых сацыяльных сетак. 

    “Рэпарцёры без межаў” заўважаюць са шкадаваннем, што, нягледзячы на тое, што законапраект распрацоўваўся ўладамі на працягу некалькіх месяцаў, пра яго існаванне стала вядома толькі напрыканцы сакавіка 2018 года.

    Прадстаўнік “Рэпарцёраў без межаў” Джон Бір падкрэсліў, што на дадзены момант Беларусь займае 153‑е месца ў спісе з 180 краінаў у рэйтынгу гэтай арганізацыі па становішчы з свабодай прэсы ва ўсім свеце.

    «За» — 98, «против» — 2. Депутаты в первом чтении одобрили изменения в Закон о СМИ

    Замечания и предложения БАЖ по поводу поправок в закон о СМИ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці