• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На ўкраінска-беларускай мяжы затрыманы журналіст Зміцер Галко, яму пагражае да шасці гадоў няволі

    Уначы супрацоўнікамі праваахоўным органаў быў затрыманы вядомы беларускі журналіст Зміцер Галко. Пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Юлія Гаркуша.

    «Зміцер усё ж паехаў у Мінск, разруліць сітуацыю з падатковай, але да Мінска не даехаў, яго арыштавалі», — напісала яна.

    Вядома, што Галко ехаў у Беларусь са Львова. Яго затрымалі ў Столінскім раёне.

    Дзяжурны Столінскага РАУС паведаміў «Нашай Ніве», што Зміцер Галко знаходзіцца ў іх, ён быў абвешчаны ў вышук як падазраваны па артыкуле 364 КК «Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў адносінах супрацоўніка органаў унутраных справаў». Паводле гэтага артыкула, журналісту можа пагражаць да 6 гадоў зняволення.

    Гісторыя пачалася летась у канцы лістапада. Калі непаўналетні сын Змітра Ян адзначаў свой дзень нараджэння, дзе прысутнічаў і бацька. Паводле версіі міліцыі, у кватэры была гучная музыка, таму нехта выклікаў участковага. Калі ўчастковы з’явіўся, то ў яго нібыта адбылася сутычка са Змітром, у выніку якой у міліцыянта быў пабіты мабільнік.

    Варта адзначыць, што на свяце ў непаўналетніх быў алкаголь. А потым удзельнікаў затрымлівалі амапаўцы. Адзін з падлеткаў уцякаў, скочыў з балкона, паламаў нагу.

    Сам Галко казаў, што проста ўзяў міліцыянта за рукі, ніякай бойкі не было.

    Праз нейкі час пасля таго інцыдэнта Галко з сынам з’ехаў ва Украіну, у Марыупаль, дзе жыве ягоная жонка. Сын ужо вярнуўся на радзіму, цяпер спрабаваў і бацька.

    Зміцер Галко — беларускі журналіст і блогер, які супрацоўнічаў з многімі выданнямі. Запомніўся серыяй рэпартажаў пра вайну ва Украіне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці