• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жанчыны-галадоўніцы выставілі ўмову, каб у Адміністрацыю прэзідэнта іх суправаджалі прадстаўнікі незалежных СМІ

    «Маленькі прыемны штрых у цяжкім, драматычным сюжэце, — адзначае у фэйсбуку Аляксандр Класкоўскі.

    — Жанчыны, што галадаюць, выставілі умову, каб у Мінск іх суправаджалі прадстаўнікі недзяржаўных СМІ (БелаПАН, Tut.by, «Радыё Свабода», «Наша Ніва») — «каб нас прывезлі ў адміністрацыю прэзідэнта, а не ў ізалятар на вуліцы Акрэсціна».

    Заўважце, не просяць, каб былі з «СБ» ці БТ. Пералічылі акурат тыя медыі, якія «не ўдастоіліся» трапіць на нядаўнюю сустрэчу з кіраўніком дзяржавы. Маленькі тэст, якім СМІ просты люд давярае».

    Нагадаем, удзельніцы руху «Маці 328» абвясцілі 27 красавіка бестэрміновую галадоўку ў Калінкавічах і Мінску. Яны дамагаюцца перагляду артыкулаў Крымінальнага кодэксу за ўжыванне наркотыкаў і патрабуюць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

    У суботу іх запрасілі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Сустрэча мае адбыцца 2 мая а 16‑й.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці