Выстава World Press Photo у Гродне і Мінску
Ад 3 па 17 траўня ў Гродне і ад 23 траўня да 12 чэрвеня ў Мінску пройдзе міжнародная выстава World Press Photo, на якой можна будзе пабачыць найлепшыя сусветныя прэс-фота 2018 года.
Адкрыццё выставы ў Гродне адбудзецца 3 траўня 2018 года а 19.00 на адрасе вул. Дубко, 17 (гандлёвы цэнтр «Old City»).
Запрашаем таксама на прэс-канферэнцыю з нагоды адкрыцця выставы ў Мінску, на ўрачыстае адкрыццё ды экскурсію.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца 22 траўня, у аўторак, а 19:00 у прасторы культцэнтру КОРПУС. На вашыя пытанні адкажа куратарка і менеджарка World Press Photo 2018 І Ўэнь Ся (Нідэрланды).
ЦЭХ запросіць перакладчыкаў з англійскай на беларускую мову.
Сёлета адкрыццё і прэс-канферэнцыя аб’яднаныя і пройдуць 22 траўня а 19:00.
У пытаннях акрэдытацыі звяртайцеся на мэйл events@cech.by або праз тэлефон +375 25 710 31 29.
Выставы ладзяцца пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
Партнёр у Гродна: ГА «БАЖ», HrodnaMediaRoom.
Інфармацыйныя спонсары ў Мінску: CItyDog — часопіс пра Мінск.
Фотаконкурс World Press Photo – 2018, вынікі якога прадэманструюць дзве беларускія выставы, сабраў 4 548 фатографаў са 125 краінаў, якія заявілі на конкурс 73 044 выявы. Журы, у склад якога ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары з усяго свету, адзначыла найлепшых фатографаў з усяго свету ў васьмі намінацыях («Пільныя навіны», «Агульныя навіны», «Актуальныя тэмы», «Людзі», «Экалогія», «Прырода», «Спорт», «Працяглыя праекты»). Тытул World Press Photo – 2018 атрымала праца Ранальда Шэміта. Гэты венесуэльскі фатограф зрабіў для мексіканскай філіі Agence France-Presse здымак ахопленага агнём пратэстоўца падчас антыўрадавых выступаў у Каракасе 3 мая 2017 года.
12 красавіка 2018 года фатографаў-пераможцаў запрасілі ў Амстэрдам, дзе ўручылі ўзнагароду «Залатое вока» падчас арганізаванага фундацыяй World Press Photo – 2018 Фестывалю візуальнай журналістыкі. Фотаздымкі, якія перамаглі ў конкурсе World Press Photo – 2018, як і ў папярэднія гады, утварылі міжнародную перасоўную выставу.
Сёлета выставу World Press Photo ужо пяты раз прымае Беларусь (апошнія тры гады афіцыйным партнёрам праекту выступае культурніцка-адукацыйны цэнтр ЦЭХ). Сёлетняя экспазіцыя надрукаваная на шырокафарматных Canon і планшэтных друкарках Arizona.
У 1955 годзе група галандскіх фатографаў арганізавала міжнародны конкурс World Press Photo, каб паказаць свае працы аўдыторыі па ўсёй планеце. З таго часу конкурс развіўся ў найбольш прэстыжнае на свеце спаборніцтва фатографаў, а выставы конкурсу ладзяцца больш як у 100 гарадах 45 краінаў.