• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Працягнуты прыём матэрыялаў на творчы конкурс для сябраў БАЖ (да 13 траўня)

    Сёння, 8 траўня быў прызначаны, як апошні дзень прыёма матэрыялаў на творчы конкурс-фэст для сябраў БАЖ. Але аргкамітэт конкурсу, улічваючы фінішную актыўнасць, вырашыў на некалькі дзён працягнуць прыём твораў на конкурс. Таму, калі хтосьці сумняваўся, або не паспяваў, а можа, і ўвогуле, не звярнуў увагу, то паспяшайцеся. Магчыма, вы паспееце ўскочыць у апошні вагон. Асабліва гэта тычыцца патэнцыйных удзельнікаў конкурсу аўтарскай песні…

    Такім чынам, прыём матэрыялаў на ўсе творчыя конкурсы прадоўжаны да 13 траўня 2018 года (уключна). Умовы і патрабаванні конкурсу застаюцца ранейшымі. 14–15 траўня кампетэнтнае журы (склад будзе абвешчаны пазней) ацэньвае конкурсныя творы і вызначае лаўрэатаў. Усе астатнія тэрміны, у тым ліку, дата правядзення фіналу творчага конкурса-фэста ў Бабруйску, не змяняюцца.

    Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя ў горад на Бярэзіне, дзе 27 траўня адбудзецца фінал творчага конкурса-фэста. У праграме — захапляльная экскурсія па Бабруйску, адкрыццё выставы пераможцаў фотаконкурса, канцэрт з удзелам лаўрэатаў і чальцоў журы, узнагароджанне пераможцаў.

    Па-ранейшаму, чакаем вашай актыўнасці! Калі узніклі дадатковыя пытанні, пішыце на адрас аргкамітэта конкурсу: tkfbaj2018@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці