• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ці пакажуць гродзенскія тэлеканалы пасяджэнні мясцовых дэпутатаў?

    Гродзенскія актывісты накіравалі дзяржаўным тэлеканалам “Гродна Плюс” і тэлерадыёкампаніі “Гродна” зварот з просьбай трансляваць у прамым эфіры  пасяджэнні Гродзенскага гарвыканкама.

    “Жыхары горада маюць права ведаць, чым займаюцца на пасяджэннях нашыя дэпутаты. Як яны абараняюць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў і выбарчых акругаў. Мне, да прыкладу,  гэта невядома. Можа, гуляюць на тэлефоне, корпаюцца ў носе, ці проста падымаюць руку без абмеркавання”, — зазначае падпісант звароту, актывіст гродзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Банцар.

    b2.jpg

    b3.jpg

    Ігар Банцар упэўнены, што такіе пасяджэнні не адбываюцца штодня: “Я не думаю, што гэта будзе вялікай напругай для тэлекампаній. Калі яны могуць арганізаваць трансляцыю футбольнага спаборніцтва, то, думаю, маюць магчымасць арганізаваць трансляцыю пасяджэнняў гарсавету”.

    Лісты былі дасланыя 21 і 22 траўня 2018 года. Паводле заканадаўства, адказ актывіст мусіць атрымаць цягам бліжэйшага тыдня.

    Гэта ўжо не першы зварот з падобным патрабаваннем. 15 траўня актывіст прафсаюза РЭП Анатоль Мышкевіч стварыў петыцыю  і збірае подпісы за тое, каб пасяджэнні Гродзенскага гарвыканкама трансляваліся на афіцыйнай сайце ў адкрытым доступе. Перад гэтым гарадскія ўлады пісьмова павыедамілі Мышкевічу, што лічаць яго прапанову немэтазгоднай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці