• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Незалежных журналістаў з Глыбокага Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача выклікалі ў РАУС, даслаўшы позвы па Viber

    Увечары 24 траўня, каля 20.00, капітан міліцыі Сяргей Цырбан па тэлефоне запрашаў іх явіцца ў міліцыю як асобаў, у дачыненні якіх вядуцца адміністрацыйныя справы. Калі Таццяна Смоткіна сказала, што пойдзе толькі па позве, міліцыянт адказаў, што згодна з іх дакументамі, зараз у міліцыю могуць выклікаць па позве або іншым шляхам, як праз тэлефон, так і праз інтэрнэт. І дадаў, што дашле позву па Viber, бо ведае, што ён у Таццяны ёсць. Такім жа чынам атрымаў позву і Зміцер Лупач.


    Журналісты павінны з’явіцца ў Глыбоцкі РАУС у панядзелак 28 траўня. На гэты раз іх збіраюцца прыцягваць да адказнасці за матэрыялы, апублікаваныя на сайце “Радыё Рацыя» і спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

    У журналісцкіх матэрыялах распавядалася пра інцыдэнт з удзелам супрацоўнікаў міліцыі, якія збілі васьмідзесяцігадовага пенсіянера і зламалі яму нагу. Усе героі гэтых публікацый нядаўна былі апытаныя правахоўнікамі. Па словах герояў, міліцыянты прымянялі псіхалагічны ціск і запалохвалі іх. Цяпер выклікалі і саміх журналістаў.

    Незалежныя журналісты Зміцер Лупач і Таццяна Смоткіна цяпер чакаюць суда ў Докшыцах за матэрыялы пра вываз смецця. А ўжо на чарзе новая справа ў Глыбокім за матэрыялы пра бязмежжа міліцыянтаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці