• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інстытут журналістыкі БДУ пасля рэарганізацыі зноў стане журфакам

    Рэарганізаваны Інстытут журналістыкі зноў стане проста факультэтам журналістыкі. Такое рашэнне было прынятае па выніках круглага стала "Стратэгічнае партнёрства ў сферах медыявытворчасці і масавых камунікацый", піша sb.by.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/zurnalistyka-3105.jpg

    У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва ВНУ, былога Інстытута журналістыкі БДУ, Міністэрства інфармацыі (яго прадстаўляў першы намеснік міністра Павел Лёгкі) ды кіраўнікі вядучых айчынных СМІ.

    Рашэнне аб рэарганізацыі Інстытута журналістыкі ў два асобныя факультэты было прынятае ў красавіку 2018 года на Савеце БДУ.

    Са структуры інстытута было вырашана вывесці факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (ФПКП) і надаць яму статус адзінага навукова-метадычнага і каардынацыйнага цэнтра дадатковай адукацыі дарослых у комплексе ВНУ. Таксама было вырашана перайменаваць факультэт журналістыкі ў сувязі з актыўным развіццём існуючых напрамкаў падрыхтоўкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці