• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алеся Ліпая адпусцілі пасля допыту (дапоўнена)

    Дырэктар і заснавальнік інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай адпушчаны пасля допыту ва ўпраўленні дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінску і Мінскай вобласці. Допыт доўжыўся каля дзвюх з паловай гадзін.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/img_8486.jpg

    Як паведамлялася, 14 чэрвеня ў кватэры Ліпая прайшоў вобшук. Паводле наяўнай інфармацыі, ордэр на вобшук падпісаў пракурор горада ў межах крымінальнай справы. Прадстаўнікі ДФР прыйшлі ў кватэру Ліпая каля 7.00. Ліпай адразу ж звязаўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім і да яго прыходу не адчыняў дзверы. Вобшук пачаўся прыкладна ў 8.00. Пасля вобшуку Ліпая даставілі ва ўпраўленне ДФР па Мінску і Мінскай вобласці.

    Прыкладна ў 17.00 на сайце КДК з’явілася паведамленне аб тым, што сталічнае ўпраўленне ДФР 12 чэрвеня распачало ў дачыненні да Алеся Ліпая крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса па факце ўхілення ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры.

    «Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі атрыманыя з падатковых органаў матэрыялы праверкі А.І.Ліпая па фактах нявыплаты ім падаходнага падатку з даходаў, атрыманых за мяжой, — гаворыцца ў паведамленні на сайце КДК. — Так, у фінансавай міліцыі маецца дакладная інфармацыя пра тое, што А.І.Ліпай, атрымаўшы ў 2016—2017 гадах ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь даход на агульную суму больш як 1,3 млн рублёў у эквіваленце, наўмысна не падаў ва ўстаноўленыя тэрміны ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы жыхарства падатковыя дэкларацыі і не выплаціў падаходны падатак. Тым самым А.І.Ліпай ухіліўся ад выплаты падаходнага падатку на агульную суму больш як 173 тыс. рублёў».

    «А.І.Ліпай пасля выяўлення гэтага факту прызнаў парушэнне заканадаўства і 12.06.2018 зрабіў выплату падаходнага падатку і пені ў памеры больш за 191 тыс. рублёў. Тым не менш, улічваючы, што памер урону ў выглядзе нявыплачанага падаходнага падатку перавысіў 1 тыс. базавых велічынь (24,5 тыс. рублёў), незалежна ад яго наступнай кампенсацыі фінансавая міліцыя абавязаная ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам ажыццявіць комплекс крымінальна-працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўсталяванне абставінаў атрымання грашовых сродкаў. Цяпер органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні», — адзначаецца ў паведамленні.

    ДФР: Кіраўніка агенцтва БелаПАН падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры

    У кватэры кіраўніка БелаПАН адбыўся ператрус. Алеся Ліпая павезлі на допыт у ДФР

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці