• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Французскія дэпутаты на сустрэчы ў Брэсце цікавіліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца мясцовыя журналісты і блогеры

    Дэлегацыя Нацыянальнай Асамблеі Францыі, што наведала Беларусь, складался з трох дэпутатаў, што ўваходзяць у парламенцкую групу сяброўства “Францыя – Беларусь”.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/dsc_0873a.jpg

    Усе парламентарыі з’яўляюцца сябрамі палітычнай партыі “Наперад, Рэспубліка!”, якую заснаваў цяперашні прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Узначальваў дэлегацыю старшыня групы Крыстоф Лежэн, а разам з ім у Беларусь прыехалі калегі Крыстоф Бляншэ і Жан-Мары Ф’евэ.

    Падчас трохдзённага візіту, акрамя перамоваў з афіцыйнымі ўладамі і наведвання прадпрыемстваў з французскім капіталам, дэпутаты гэтай краіны таксама пабывалі ў Курапатах — месцы памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Курапатах у Мінску, а таксама мелі сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, праваабаронцамі і незалежнымі журналістамі. Адна з такіх сустрэч адбылася ў Ганаровым консульстве Францыі ў Брэсце.

    Як паведаміў брэсцкі сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алег Супрунюк, госці цікавіліся станам свабоды слова ў Беларусі і ўмовамі, у якіх працуюць мясцовыя медыі.

    — З асаблівай увагай французскія парламентарыі ўспрынялі інфармацыю пра змены ў беларускім заканадаўстве, якія тычацца дзейнасці СМІ, а таксама пра пераслед фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, — дадаў Алег Супрунюк.

    Асобнай тэмай размовы было абмеркаванне падзей у рэгіёне, якія маюць гучны рэзананс у грамадстве (накшталт пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода каля Брэста) і ціск на блогераў, што асвятляюць гэтыя пратэсты ў сацыяльных сетках.

    Падчас сустрэчы брэсцкія праваабаронцы Раман Кісляк і Уладзімір Вялічкін таксама звярнуліся да тэмы смяротнага пакарання ў Беларусі, абмежаваннях правоў людзей у свабодзе выказвання, правядзення сходаў і іншых масавых мерапрыемстваў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці