• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кацярыну Андрэеву і Сяргея Кавалёва аштрафавалі за сюжэт для праграмы, якой не існуе

    Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў журналістку Кацярыну Андрэеву і відэааператара Сяргея Кавалёва на 30 базавых велічыняў (735 рублёў) кожнага за працу на мітынгу прафсаюзаў 1 траўня. Таксама Кацярыну Андрэеву аштрафавалі на 45 базавых велічыняў (1102,5 рублёў) за «Чарнобыльскі шлях».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/andreeva.jpg

    Суд за стрым з «Чарнобыльскага шляху» адбыўся 26 чэрвеня без удзелу Кацярыны Андрэевай. Пастанову суду яна атрымала па пошце, адкуль і даведалася пра вынікі паседжання. Як адзначаецца ў пастанове, журналістка, працуючы без акрэдытацыі МЗС, «праводзіла апытанне грамадзянаў, што ўдзельнічалі ў масавай акцыі, тым самым незаконна вырабіла прадукцыю СМІ» (арт. 22.9 ч.2 КоАП). Адпаведнае рашэнне прыняў суддзя суду Савецкага раёну Вера Галаўкова.

    Суд за працу на мітынгу прафсаюзаў адбыўся 28 чэрвеня. Кацярыну Андрэеву і Сяргея Кавалёва прызналі вінаватымі ў супрацы з «Белсатам» без акрэдытацыі МЗС і аштрафавалі паводле арт. 22.9 ч. 2 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў). Самае цікавае, што, паводле суду, Андрэева і Кавалёў «незаконна вырабілі» відэасюжэт, які нібыта выйшаў у эфіры «Белсату» ў праграме «Навіны», хаця праграмы з такой назваю на тэлеканале не існуе. Рашэнне вынес суддзя Іван Касцян. Пастановы Андрэева і Кавалёў атрымалі толькі цяпер.

    «Насамрэч, я ўжо трошкі згубіла лік гэтых пратаколаў і судоў. Не тое, каб гэты пераслед моцна адбіваўся на маім жыцці і працы, але, натуральна, непрыемна. Абскарджваць я нават не бяруся, бо сістэма працуе не ў адпаведнасці з законам і накіраваная выключна на выкананне загадаў. Відавочна, што пераслед палітычна матываваны і ў маім выпадку на акрэдытацыю разліваць не даводзіцца. Разам з тым, я спадзяюся, што прыйдзе час, калі такі атавізм як дазвол МЗС будзе непатрэбны журналісту замежнага СМІ», – адзначыла Кацярына Андрэева ў каментары belsat.eu.

    Нагадаем, ад пачатку 2018 года за супрацу з «Белсатам» журналістам агулам прысудзілі штрафаў больш чым на Br 43 000.

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці