• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкага фрылансера выклікаюць у міліцыю наконт рэпартажу, што з’явіўся пасля прэс-тура ГА «БАЖ»

    Паводле словаў сябра ГА “БАЖ” Яўгена Скрабца, яму патэлефанавалі з Маскоўскага РАУС Брэста і паведамілі пра праверку, якая нібыта ладзілася ў Лунінецкім раёне з нагоды матэрыялу “З прыцэлам на перспектыву”, што з’явіўся на інтэрнэт-старонцы "Радыё Рацыя". У матэрыяле распавядаецца пра дзейнасць паспяховага лунінецкага фермера Уладзіміра Навіцкага.

    Яўген Скрабец

    “У першую чаргу ў мяне запыталі, ці маю акрэдытацыю на тэрыторыі РБ, адкуль я дасылаў гэты матэрыял і г. д., — распавёў Яўген Скрабец службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. — Пасля прапаноўвалі прыйсці ў РАУС і даць тлумачэнні, але я адмовіўся”.

    Яўген Скрабец таксама адзначыў, што паведаміў свайму невядомаму суразмоўцу па тэлефоне, што працуе як фрылансер, і не можа дакладна ведаць, хто мог выкарыстоўваць яго матэрыял.

    “Я таксама спытаў: “Адкуль у вас мой нумар тэлефона?”, на што суразмоўца адказаў, што мае свае рычагі, аднак хвалявацца не трэба, бо іншыя асобы пра гэта не даведаюцца”, — кажа сябра ГА “БАЖ”.

    Якія будуць наступствы гэтай размовы, Яўген Скрабец пакуль не ведае.

    Сустрэча журналістаў з фермерам Уладзімірам Навіцкім адбылася ў сярэдзіне чэрвеня падчас прэс-тура “БАЖ-Джэм — маркоўны фрэш”, які ладзіла Лунінецкая філія ГА “БАЖ”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці